Печатать книгуПечатать книгу

§ 29-1. Лічэбнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады лічэбнікаў паводле будовы, значэння і граматычных прымет. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 29-1. Лічэбнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады лічэбнікаў паводле будовы, значэння і граматычных прымет. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 2 Июнь 2025, 17:16

Практыкаванне № 276-1

Да якіх часцін мовы адносяцца прыведзеныя аднакаранёвыя словы? Выпішыце лічэбнікі.

а) Два, двое, двойчы, двойка, двайны, другі, двойня, па-другое, дваіцца;

б) чатыры, чацвёрка, чвэртка, чвэрць, чацвёра, учатырох, па-чацвёртае, учацвярых;

в) пяцёра, пяцёрка, пяты, па-пятае, пяцярня, пятак, пяцьсот, упяцярых.