§ 24-4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі

Правіла

Паводле стылістычнай афарбоўкі лексіка беларускай мовы падзяляецца на нейтральную і стылістычна афарбаваную. Большая частка слоў можа выкарыстоўвацца ў любым стылі. Такія словы толькі называюць пэўныя прадметы, з’явы, падзеі, не даючы ім ацэнкі. Гэта нейтральная лексіка. Стылістычна нейтральнымі словамі з’яўляюцца шматлікія назоўнікі (дом, горад, вуліца, дрэва, сонца), многія прыметнікі (чырвоны, добры, блізкі, бронзавы), дзеясловы і прыслоўі (ісці, ляцець, будаваць, добра, памалу, блізка) і інш. У слоўніках такія словы не маюць спецыяльных памет.

Стылістычна афарбаваная лексіка не толькі называв што-небудзь ці каго-небудзь, але і перадае дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні. Ужываюцца такія словы звычайна ў пэўным стылі і ў слоўніках пазначаюцца спецыяльнымі паметамі: абл. (абласное), кніж. (кніжнае), разм. (размоўнае) і інш. Сярод стылістычна афарбаваных слоў выдзяляюцца гутарковыя (размоўныя) і кніжныя словы.

Гутарковыя (размоўныя) словы ўжываюцца пераважна ў гутарковым маўленні — штодзённых неафіцыйных зносінах паміж людзьмі. Сярод іх вылучаюцца словы, якія надаюць мове свободны, нязмушаны характар: самапіска, комп, лімаўцы (‘супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»’), процьма, а таксама перадаюць дадатковую ацэнку, станоўчыя ці адмоўныя адносіны да прадмета маўлення: вадахлёб, балбатун, здаравяк, прайдзісвет, таксама ўжываюцца словы з пераносным значэннем: ліса (пра хітрага чалавека), хвост (пра работу, не выкананую ў тэрмін ці нездадзены экзамен). У межах гутарковай лексікі вылучаюцца прастамоўныя словы, якія перадаюць адмоўную характарыстыку людзей, прадметаў, з’яў. Тэта пераважна зніжаныя, грубаватыя словы: дрыхнуцъ, жмінда, мазгаўня, чаўпці, прыперціся.

Кніжныя словы ўжываюцца пераважна ў навуковай і вучэбнай літаратуры, афіцыйных документах, публіцыстычных творах. Гэта ў асноўным тэрміны розных галін навукі. Да кніжнай лексікі адносяцца і словы так званого высокого стылю, якія ў слоўніках маюць помету высок, (высокое), паэт, (паэтычнае). Такія словы маюць адценне ўзвышанасці, узнёсласці і ўжываюцца пераважна ў паэтычных творах, публіцыстыцы.