Печатать книгуПечатать книгу

§ 24-4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 24-4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
Напечатано:: Гость
Дата: Воскресенье, 5 Май 2024, 12:59

Практыкаванне № 21

Выпішыце гутарковыя словы.

Заўважыць, падумаць, заяц (‘безбілетнік’), хадзіць, абмазгаваць, варона (пра чалавека), швэндацца, здаравяк, выскачыць, мінералка, маляваць, выскачка, крэмзаць, ціхі, аська, чайнік (пра чалавека).

Правіла

Паводле стылістычнай афарбоўкі лексіка беларускай мовы падзяляецца на нейтральную і стылістычна афарбаваную. Большая частка слоў можа выкарыстоўвацца ў любым стылі. Такія словы толькі называюць пэўныя прадметы, з’явы, падзеі, не даючы ім ацэнкі. Гэта нейтральная лексіка. Стылістычна нейтральнымі словамі з’яўляюцца шматлікія назоўнікі (дом, горад, вуліца, дрэва, сонца), многія прыметнікі (чырвоны, добры, блізкі, бронзавы), дзеясловы і прыслоўі (ісці, ляцець, будаваць, добра, памалу, блізка) і інш. У слоўніках такія словы не маюць спецыяльных памет.

Стылістычна афарбаваная лексіка не толькі называв што-небудзь ці каго-небудзь, але і перадае дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні. Ужываюцца такія словы звычайна ў пэўным стылі і ў слоўніках пазначаюцца спецыяльнымі паметамі: абл. (абласное), кніж. (кніжнае), разм. (размоўнае) і інш. Сярод стылістычна афарбаваных слоў выдзяляюцца гутарковыя (размоўныя) і кніжныя словы.

Гутарковыя (размоўныя) словы ўжываюцца пераважна ў гутарковым маўленні — штодзённых неафіцыйных зносінах паміж людзьмі. Сярод іх вылучаюцца словы, якія надаюць мове свободны, нязмушаны характар: самапіска, комп, лімаўцы (‘супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»’), процьма, а таксама перадаюць дадатковую ацэнку, станоўчыя ці адмоўныя адносіны да прадмета маўлення: вадахлёб, балбатун, здаравяк, прайдзісвет, таксама ўжываюцца словы з пераносным значэннем: ліса (пра хітрага чалавека), хвост (пра работу, не выкананую ў тэрмін ці нездадзены экзамен). У межах гутарковай лексікі вылучаюцца прастамоўныя словы, якія перадаюць адмоўную характарыстыку людзей, прадметаў, з’яў. Тэта пераважна зніжаныя, грубаватыя словы: дрыхнуцъ, жмінда, мазгаўня, чаўпці, прыперціся.

Кніжныя словы ўжываюцца пераважна ў навуковай і вучэбнай літаратуры, афіцыйных документах, публіцыстычных творах. Гэта ў асноўным тэрміны розных галін навукі. Да кніжнай лексікі адносяцца і словы так званого высокого стылю, якія ў слоўніках маюць помету высок, (высокое), паэт, (паэтычнае). Такія словы маюць адценне ўзвышанасці, узнёсласці і ўжываюцца пераважна ў паэтычных творах, публіцыстыцы.

Практыкаванне № 22

Выпішыце з прыведзеных сінанімічных радоў стылістычна афарбаваныя словы.

а) Дуб, дубовы, дубіна (пра чалавека);
б) галава, кацялок, мазгаўня;
в) перамаўляцца, гаварыць, шушукацца;
г) размаўляць, гаварыць, чаўпці, плявузгаць, тарабаніць, дудукаць, мармытаць;
д) служака, слуга, халуй, папіхач.

Практыкаванне № 23

Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і ставячы неабходныя знакі прыпынку.
Падкрэсліце гутарковыя словы.

1. Мач..ха павесялелаям амаль ..часлівая глянула на Яўхіма з захаплен..ем: вось(жа) малайчына, зух! 
2. Яўхім стрымаў рогат.
3. Апо..дні камі(с, сс)ія ўвалілася ў хату да Глушакоў.
4. Апейка кіраваў сам вітаўся (з, са) людзьмі што здароўкаліся з ім і кланяліс.. .
5. Вярніс.. (не)слух!  пачуў ён дзедаў загад але і (не) падумаў спыніцца.
6. Мала цешылі яго і вечары калі мола(дз, ц)ь доўга снавала па вуліцы галёкала буд..іла марозную цішыню смехам.
7. Мач..ху разбірала злос(ь, ?)ць яна не магла стрымацца Швэндаюцца, швэндаюцца — разявы!  (І. Мележ).

Практыкаванне № 25

Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары або выбіраючы з дужак патрэбную.
Абазначце над гутарковымі словамі літару г, над словамі высокага стылю — літару в.

1. Тол..кі недзе голас жураўліны зноў вяшчуе ран..яю вясной (П. Пестрак).
2. Маня і потым, калі гаварыць ужо не было чаго, стаяла, ма(ў/л)чала, лыпала цялячымі вачыма, пакуль Хадоська не падала́ся першая ў бако(ў/в)ку (І. Мележ).
3. Спачаткусл (в, ?)учоба не клеілася (М. Лынькоў).
4. Грыміце, трубы, і чаканьце крок, салдаты самай вялікай вайны (І. Навуменка).
5. Можна спакойна бры(с, сь)ці па Брэс(т/ц)е, сёння ён у турыс(т/ц)кім зялёным берэце каштанаў і кляноў бухматых* (Р. Барадулін).
6. Кол..кі (б/бы) нам за (жар)птушкаю ўследф (ні, не) ганяцца, (усё)роўна прыблуд..ім наза(д/т) у сяло (Г. Бураўкін).

Практыкаванне № 24

Прачытайце сказы. Знайдзіце ў іх стылістычна афарбаваныя словы.
Выпішыце ў пачатковай форме ў адзін слупок гутарковыя словы, у другі — словы высокага стылю.

1. Твары пазіралі ў далёкае неба, нібы ўглядаліся ў вячыстае сонца, прыслухоўваліся да жаваранкавай песні, што ўслаўляла веліч і радасць жыцця, яго мудрую бессмяротлівасць (М. Лынькоў).
2. Да зорак позіркі і тэлескопы з сівых вякоў цярэбяць горды шлях, ды толькі па зямлі спрадвечны клопат, як сэрца, б’ецца ў грудзях (Р. Барадулін).
3. Вада выйшла з берагоў… Нёман ператварыўся ў шырачэзную, як акінуць вокам, рэчку. Велізарныя крыгі лёду напаўзалі адна на адну і са страшэнным гулам крышыліся на меншыя (А. Пальчэўскі).
4. Песня лунае ў прасторы, душэўная песня пра нашы прыгожыя спакойныя прасторы, пра нашу бела-зялёную вясну, пра наша залатое пшанічнае лета (Я. Брыль).

Выканайце лексічны разбор выдзеленых слоў.