§ 24-4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі

Практыкаванне № 24

Прачытайце сказы. Знайдзіце ў іх стылістычна афарбаваныя словы.
Выпішыце ў пачатковай форме ў адзін слупок гутарковыя словы, у другі — словы высокага стылю.

1. Твары пазіралі ў далёкае неба, нібы ўглядаліся ў вячыстае сонца, прыслухоўваліся да жаваранкавай песні, што ўслаўляла веліч і радасць жыцця, яго мудрую бессмяротлівасць (М. Лынькоў).
2. Да зорак позіркі і тэлескопы з сівых вякоў цярэбяць горды шлях, ды толькі па зямлі спрадвечны клопат, як сэрца, б’ецца ў грудзях (Р. Барадулін).
3. Вада выйшла з берагоў… Нёман ператварыўся ў шырачэзную, як акінуць вокам, рэчку. Велізарныя крыгі лёду напаўзалі адна на адну і са страшэнным гулам крышыліся на меншыя (А. Пальчэўскі).
4. Песня лунае ў прасторы, душэўная песня пра нашы прыгожыя спакойныя прасторы, пра нашу бела-зялёную вясну, пра наша залатое пшанічнае лета (Я. Брыль).

Выканайце лексічны разбор выдзеленых слоў.