§ 3-23. Амонімы. Спосабы размежавання мнагазначных слоў і амонімаў. Міжмоўныя амонімы. Вобразна-выяўленчыя магчымасці амонімаў. Слоўнікі амонімаў

Практыкаванне № 32

Запішыце словы-амонімы, якія адпавядаюць прыведзеным азначэнням.

а) Саюз, аб’яднанне дзяржаў, партый, арганізацый; прыстасаванне для пад’ёму цяжару;
б) драпежнік сямейства кашэчых з кароткай жаўтаватай поўсцю і пышнай грывай у самцоў; грашовая адзінка ў Балгарыі;
в) умоўны графічны знак для запісу гукаў музыкі; афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да другой;
г) група людзей, прызначаная ахоўваць каго-небудзь або што-небудзь; неабходна, трэба, мае сэнс, карысна.

Звярніце ўвагу!

Супадаць напісаннем ці гучаннем могуць словы з розных моў.
Такая з’ява носіць назву міжмоўнай аманіміі, а самі такія амонімы называюцца міжмоўнымі, напрыклад: беларуск. краска ‘кветка’ і руск. краска, ‘рэчыва, якое надае прадметам пэўны колер’, беларуск. мех ‘мяшок’ і руск. мех ‘футра’, беларуск. нядзеля ‘выхадны дзень’ і руск. неделя ‘тыдзень’, беларуск. гора ‘памяшканне паміж столлю і дахам, гарышча’ і руск. гора ‘узвышша’.