§ 3-23. Амонімы. Спосабы размежавання мнагазначных слоў і амонімаў. Міжмоўныя амонімы. Вобразна-выяўленчыя магчымасці амонімаў. Слоўнікі амонімаў

Практыкаванне № 31

Прачытайце сказы. Выпішыце словы, якія вымаўляюцца аднолькава. Вызначце іх сэнсава-стылістычную ролю ў маўленні і тып аманіміі.

1. [Кісет] вышываным там, дзе горы, на святой зямлі грузін, каб ты ведаў, што і ў горы ты на свеце не адзін (П. Глебка).
2. Цяпер самая пара́ пакупацца, а то ад сонца ажм галава разбалелася (Я. Васілёнак).
3. А раніцай туман над сопкай — густая па́ра над катлом: знаёма пахла бульбай сопкай… (Р. Барадулін).
4. — Дык навошта я ім, стары грыб, цяпер спатрэбіўся? (А. Васілевіч).
5. Той вясною грып зваліў з ног палову класа.
6.  «Я расту вось тут пад плотам і не так даўно ўзышла, ды ўжо многімм абармотам рукі-ногі апякла. Я — пякучка-крапіва», — так вызначыў сваё жыццёвае крэда Кандрат Крапіва (З падручніка «Беларуская літаратура»).

У артикуле слоўніка амонімаў раскрываецца значэнне кожнага амоніма, даюцца граматычныя пометы (а ў некаторых выпадках і стылістычныя), вызначаецца тып утварэння амонімаў.
Напрыклад:

ПАЛОЦЬ 1-2, тып 12
Палоць1 незак. Ачышчаць ад пустазелля. Палоць агарод.
Палоць2 незак. дыял. Палымнець. Почаў палоць дым.
Старычонак В. Д. Слоўнік амонімаў беларускай мовы. Мінск, 1991.