Пімен Панчанка

Пытанні

1. Паглядзіце дакументальны фільм «Пімен Панчанка: сінія касачы для паэта-філосафа» з серыі «Запіскі на палях» (2019, рэжысёр Інга Шычкова, тэлеканал «Беларусь 3»).
На аснове фільма ўстанавіце:
   а) чаму ў дачыненні да паэта несправядлівыя словы «калі гавораць гарматы, музы маўчаць»;
   б) якія рысы характару былі вызначальнымі для Пімена Панчанкі;
   в) як паэт ставіўся да падлеткавага бунтарства сваіх унукаў.
2. Што адметнага ў ваеннай лірыцы Пімена Панчанкі?
3. Чаму «Іранскі дзённік» лічыцца новым словам у тагачаснай беларускай паэзіі?
4. Як вы разумееце выраз «паэзія — барометр эпохі»?
Як ён суадносіцца з творчасцю Пімена Панчанкі?
5. Чым былі выкліканы змены ў светапоглядзе пісьменніка?
6. Паразважайце, як характарызуе Пімена Панчанку яго здольнасць прызнаваць памылкі.
Ці ведаеце вы асабіста людзей, здольных на такія ўчынкі?