§ 33–5. Выклічнік і гукаперайманне. Правапіс выклічнікаў і гукаперайманняў
Практыкаванне 10
Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль, асноўную думку. Выпішыце выдзеленыя сказы. Вызначце ролю гукаперайманняў.
Слухаў сёння – не ўпершыню, канечне, але неяк зусім па-новаму, – як спявалі на досвітку пеўні.
Першым азваўся недзе зусім недалёка, мусіць, на суседавым двары, хрыплы, моцны голас:
– Ку-кар-рэ-ку-у!
Нейкае імгненне было ціха-ціха, а потым пеўні заспявалі адразу па ўсёй вёсцы – адзін, другі, трэці... Іх галасы чуліся то побач, зычна, то прыцішана, а то і зусім глуха, толькі даносілася апошняе «ку-у...». Спяванне гэта было таксама рознае: ад чыстага, аж здаецца, крыштальнагал «ку-ка-рэку» да хрыплага, неразборлівага.
Усё гэта ішло некалькі хвілін – такімі хвалямі, пералівамі, і здавалася, што зараз спявае ўся зямля. І мо ўпершыню з такой зачараванасцю і нейкім нават здзіўленнем слухаў я гэтую адвечную і жывую песню зямлі, песню жыцця (Паводле З. Прыгодзіча).
● Выпішыце словы з падоўжанымі зычнымі.