§ 33–1. Прыназоўнік, злучнік як службовыя часціны мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў

Практыкаванне 337-6

Прачытайце тэкст, устаўляючы патрэбныя прыназоўнікі і злучнікі ў 1-ы і 2-і абзацы. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з тэмай тэксту.

... Беларусі здабываюць цяжкую ... лёгкую нафту. Першая патрабуе дадатковай ачысткі, ... ... ёй утрымліваюцца непажаданыя прымесі – парафін. Другая складаецца ... больш лёгкіх фракцый, ... яе можна зрабіць многае ... перапрацоўцы – высокаактанавы бензін, авіяцыйную газу, якасныя маслы. ... ... свеце лёгкай нафты засталося няшмат.

Беларускія буравікі-старажылы ўспамінаюць, ... ... Рэчыцкім радовішчы першы час ішла лёгкая нафта амаль белага колеру, выдатнай якасці, можна было адразу запраўляць ёй грузавікі.

Сёння настае эра цяжкай нафты. (Пры)тым дастаць гэтую сыравіну (з)пад зямлі становіцца ўсё цяжэй. Даводзіцца праводзіць цэлыя (спец)аперацыі. Адна (з)іх – (гідра)разрыў пласта. Старую свідравіну (пад)ціскам напаўняюць вадой (і)узрываюць, (каб)дабрацца (да)новых слаёў. Беларусы аднымі (з)першых авалодалі гэтай тэхналогіяй (Паводле Д. Нератава).

Д л я  д а в е д к і: у, з, пры, на; але, што, і, бо.

Спішыце трэці абзац, раскрываючы дужкі. Пракаменціруйце правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, складаных слоў.

Зрабіце марфалагічны разбор злучальнага і падпарадкавальнага злучніка, складанага прыназоўніка.

 Раскрыйце значэнні слоў радовішча, эра.