§ 33–1. Прыназоўнік, злучнік як службовыя часціны мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў

Практыкаванне 337-5

Прачытайце верш. Запішыце яго, раскрываючы дужкі. Пракаменціруйце напісанне прыназоўнікаў, злучнікаў.

Дзьмухавец

Ярыла зухаваты (з)за аколіц

Павёў вясну-красуню (пад)вянец,

(З)пад тлустага асфальту мегаполіса

Праклюнуўся танюткі дзьмухавец.

 

Ён выпрастаў лісточак азалелы*,

Наструнены*, ні(бы) жыцця прыліў,

І сонейка маленькае нясмела

(На)кволенькай націнцы* запаліў.

 

Прахожыя па справах спешна крочылі,

Хмурынка (за)ускраіну сплыла...

Мурзаты МАЗ спыніўся (на)узбочыне,

Крычыць шафёр:

– Знак весні запалаў!

 

І дзьмухавец адчуў вятрыскі пошчак,

(Да)сонейка пялёсткі расхінуў –

Ён сёння,

Як разбуджаны паромшчык,

Намацаў верны шлях –

(З)зімы (у)вясну!

                                                В. Лукша.

 Раскрыйце значэнні слоў зухаваты, аколіца, мегаполіс, пошчак.

 Назавіце словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі. Якую ролю гэтыя словы выконваюць у вершы?