§ 33–1. Прыназоўнік, злучнік як службовыя часціны мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў

Практыкаванне 337-4

 Прачытайце табліцы. Раскажыце аб правапісе прыназоўнікаў і злучнікаў. 

Прыназоўнікі

Разам

Праз злучок

складаныя прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з назоўнікам: замест, накшталт і інш.

складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над, з-па-над і інш.

Злучнікі

Разам

Асобна

утварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з займеннікам ці словам колькі, столькі: затое, прытым, паколькі, пастолькі

састаўныя злучнікі: таму што, як толькі, як быццам, так што, хіба што

альбо (або), ажно, дый, нібы, нібыта