§ 33–1. Прыназоўнік, злучнік як службовыя часціны мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў

Практыкаванне 337-3

Запішыце тэкст, устаўляючы патрэбныя прыназоўнікі і злучнікі.

... нашай краіне ёсць раёны, дзе сустракаюцца цэлыя россыпы валуноў. Асабліва ... поўначы, ... Віцебскай, Гродзенскай ... Мінскай абласцях. Тут ... асобных месцах яны калісьці займалі 15–25 працэнтаў паверхні, перашкаджалі хлебаробам апрацоўваць палеткі. Многія валуны ўражваюць буйнымі памерамі ... незвычайнымі формамі, глыбокімі адмецінамі-шрамамі ... паверхні ... ледзьве чытэльнымі, выбітымі чалавечымі рукамі знакамі ... літарамі. Адны валуны нагадваюць выявы дзікіх ... свойскіх жывёл, другія – жахлівых казачных стварэнняў, трэція – постаці няшчасных людзей, ператвораных чараўнікамі-ліхадзеямі ... шурпатую каменную глыбу.

Уважліва даследуе валуны і камяні петраграфія (назва паходзіць ... грэчаскіх слоў «petros» – камень ... «grapho» – пішу). Гэта навука ... горныя пароды. Менавіта ... іх складзена зямная кара. Геолагі даўно разгадалі таямніцу маўклівых вандроўнікаў, што шчодра аздобілі беларускую зямлю. ... колеры ... складзе крышталікаў горнай пароды вучоныя могуць дакладна вызначыць, з якой мясціны Скандынаўскага паўвострава апынуўся той ... іншы валун, напрыклад, ... Віцебскам ... Мінскам. ... валуноў навукоўцы адносяць круглаватыя, звычайна згладжаныя абломкі скальнай пароды, памер якіх упоперак перавышае 10 сантыметраў  (Паводле У. Ягоўдзіка).

Д л я  д а в е д к і: у, пра, з, па, да, пад, на, ад; і, ці, або.

Растлумачце напісанне слоў з вялікай літары.