§ 33–1. Прыназоўнік, злучнік як службовыя часціны мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў

Практыкаванне 337-2

 Прачытайце прыказкі. Назавіце злучнікі. Вызначце іх разрад.

1. На ранняй ралліцы родзіць жыта ды пшаніца, а на позняй ралліцы родзіць кукаль ды мятліца. 2. Работа і корміць, і поіць, і жыць вучыць. 3. То дождж, то якая непагода, а ўсё невыгода. 4. Хоць рукі баляць, але душы лёгка. 5. Калі хочаш хлеб мець, то трэба зямліцы глядзець.

 Як адносіны народа да працы адлюстраваліся ў прыказках? Падрыхтуйце паведамленне на тэму «Шчасце ў працы».