§ 33–1. Прыназоўнік, злучнік як службовыя часціны мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў

Практыкаванне 336-1

 Прачытайце сказы, запоўніўшы пропускі.

Злучнік – ... часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі ... , ... , ... .

Паводле ... злучнікі падзяляюцца на простыя (...) і састаўныя (...).

Паводле ўжывання злучнікі бываюць ... (а, але, як), ... (і – і, або – або, то – то) і ...(не толькі – але і, калі – то).

Паводле значэння злучнікі падзяляюцца на ... (спалучальныя, ..., ...) і ... (часавыя, ..., мэтавыя, умоўныя, уступальныя, параўнальныя, тлумачальныя).