§ 33–1. Прыназоўнік, злучнік як службовыя часціны мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў

Практыкаванне 337

Прачытайце тэкст. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з яго тэмай.

О, як любіла матуля пячы хлеб! Да хлеба ставілася як да жывой істоты: пя..чотна, з павагай.

Звечара яна прасейвала муку, рабіла закваску ў дзежцы, якую вельмі шанавала: (абы)куды (н..)ставіла, (н..)стукала па ёй. А ра­ні­цай матуля з першымі пеўнямі ўставала, запальвала ў печы і шчы­равала каля дзежкі. У закваску яна ўлівала свянцонай вады і з ма­літвай замешвала цеста, (н..)кому (н..)дазваляла грукаць, голасна размаўляць. У печ без (н..)абходнасці (н..)зазірала, каб хлеб (н..)асеў.

Гатовы хлеб матуля вымала з бляшанак, ц..лавала і выстаўляла на засцеле..ай чыстым ручніком лаве ўздоўж сцяны. Верх боханаў змочвала вадой і накрывала ручніком.

Канешне, мы прачыналіся ад сма..нага паху. О, які гэта быў хлеб, хлеб нашага дзяцінства! (Паводле Н. Літвінюк).

Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце напісанне слоў.
Падкрэсліце прыназоўнікі. Вызначце іх разрад паводле паходжання, склоны, з якімі яны ўжываюцца. Назавіце прыназоўнікі, якія ў тэксце ўжываюцца з некалькімі склонамі. Знайдзіце варыянт аднаго і таго ж прыназоўніка. Ад чаго залежыць ужыванне варыянтаў прыназоўнікаў?