§ 31–2. Правапіс дзеясл. Марфалагіч. нормы: ужыванне асабовых канчаткаў дзеясл., адрозненне канчаткаў дзеясл. абвес. і загад. ладу, ужыванне дзеясловаў з суф. -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-), акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеясл.

Практыкаванне 321-4

Прачытайце верш. Вызначце ролю дзеясловаў у ім. Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.

Летняя рапсодыя

Ноч рассейвала змрок пакрысе.

Прачынаўся заспаны світанак.

Басанож па дрыготкай расе

Бег цікаўны, няўрымслівы ранак.

 

Дзень выдзінькваў гарэза-жаўрук.

Плыў блакіт у бясконцай прасторы.

Лёгкі ветрык, на тысячах рук,

Гойдаў хвалі жытнёвага мора.

 

Панавала наўкол цішыня.

Сонца шчодра зямлю сагравала.

Нават доўгага летняга дня

Для любові яго было мала.

                                            І. Карэнда.

 Якому з наступных прыведзеных значэнняў адпавядае слова рапсодыя?

а) 'мілагучная паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае музычнае адзінства, напеў';

б) 'музычны твор на тэмы народных песень, эпічных паданняў'.

Як вы думаеце, чаму аўтар даў вершу такую назву?