Печатать книгуПечатать книгу

§ 31–2. Правапіс дзеясл. Марфалагіч. нормы: ужыванне асабовых канчаткаў дзеясл., адрозненне канчаткаў дзеясл. абвес. і загад. ладу, ужыванне дзеясловаў з суф. -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-), акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеясл.

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 31–2. Правапіс дзеясл. Марфалагіч. нормы: ужыванне асабовых канчаткаў дзеясл., адрозненне канчаткаў дзеясл. абвес. і загад. ладу, ужыванне дзеясловаў з суф. -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-), акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеясл.
Напечатано:: Гость
Дата: Воскресенье, 5 Май 2024, 05:22

Правіла

Практыкаванне 308

Прачытайце табліцу. Раскажыце, якія дзеясловы адносяцца да І спражэння, якія — да ІІ спражэння.

Ад чаго залежыць правапіс канчаткаў розных дзеясловаў аднаго спражэння (напрыклад, дзеясловаў І спражэння 1-й асобы множнага ліку)?

Практыкаванне 309

Пісьмова праспрагайце дзеясловы. Вызначце іх тып спражэння.

Чытаць, падлічваць, вучыць, рабіць.

Якія цяжкасці ў вас узніклі пры напісанні канчаткаў?

Практыкаванне 310

Разгледзьце схему. Назавіце спосабы вызначэння спражэння дзея­словаў.

Практыкаванне 311

 Спішыце прыказкі, раскрываючы дужкі і замяняючы формы дзеясловаў 2-й асобы адзіночнага ліку формамі 2-й асобы множнага ліку.

1. Ад зайздрасці (не)паразумнееш, (не)падужэеш, (не)пабагацееш. 2. Бачаннем жорава (не)зловіш. 3. Глыбей узарэш — болей збярэш. 4. Днём раней пасееш — тыднем раней збярэш. 5. Зямля — талерка: што пакладзеш, тое возьмеш. 6. Калі здолееш узяцца за справу — і снег загарыцца. 7. Калі хочаш хлеб мець, то трэба зямліцы глядзець.

 Падбярыце сінонім да слова жораў.
Вызначце ў прыказках кантэкстуальныя антонімы.

Практыкаванне 312

Пісьмова праспрагайце дзеясловы.

Бегчы, есці, даць.

Чаму гэтыя дзеясловы называюцца рознаспрагальнымі?

Практыкаванне 313

Прачытайце тэкст. Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку тэксту? Запішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, растлумачце іх напісанне.

Трэнды бульбяной моды

Як на ўсё ў свеце, на бульбу ёсць свая мода. Дакладней, на колер лу­піны, крухмалістасць, разварыстасць. Напрыклад, жыхары каў­ка..кіх рэспублік, расіяне, малдаване, італьянцы адда..ць перавагу бульбе з чырвонай лупінай. Немцам больш падаба..цца бульба
з жо..тай лупінай і такой жа мякаццю. Англічане выбіра..ць белую бульбу з белай мякаццю. А ў Амерыцы самым вялікім попытам кары­ста..цца ф..летавая бульба. Паводле звестак РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» каля 90 % беларусаў сёння адда..ць перавагу бульбе з жо..тай і крэмавай мя­каццю. Але нашы селекцыянеры люб..ць экспер..менты і пер..дычна здзіўля..цьм «кулінарных» моднікаў. Напрыклад, нядаўна наву­коўцы вывелі бульбу з двухколернай мякаццю і з зорачкай на разрэзе (Паводле З. Ганчар).

 Раскрыйце значэнні слоў трэнд, селекцыянер.
• Назавіце складаныя словы, растлумачце іх напісанне.
• Як называюцца выдзеленыя словы? Вызначце іх род.

Практыкаванне 314

Прачытайце тэкст. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з тэмай тэксту. Запішыце, устаўляючы прапушчаныя літары ў канчатках дзеясловаў. Растлумачце напісанне канчаткаў дзеясловаў.

Лес немалады. У ім і бярозы, і сосны, і асіны, і дубы. Па ўскрайку лесу падыма..цца бярэзнік, алешнік, лазняк, асіннік.

Дроб люб..ць гэты лес. У ім спява..ць птушкі, стука.. па дрэве дзяцел, свар..цца вароны, стракоч..ць сарокі. Дроб прысядз.. на сухі пень ці на паваленае бурай дрэва, супакойва..цца, слуха.., забыва..цца на хвіліну пра ўсё тое, што ляж..ць на душы цяжкім каменем і хвалю.. з дня ў дзень. Ён нават чу.., як дзесьці недалёка булькоч.. на перакатах лясны ручай.сн

Дроб услухоўва..цца ў лёгкі пошум дрэў і згадва.. той час, калі і гэты лес, і ён сам былі маладзейшыям (Паводле І. Капыловіча).

Ці ёсць у вас любімыя мясціны? Чым яны адметныя?
Як вызначыць тып спражэння зваротных дзеясловаў?
 Раскрыйце значэнне слова пошум.
• Назавіце зборныя назоўнікі, ужытыя ў тэксце.
 Падрыхтуйце паведамленне «Дарагія мясціны роднага краю».

Практыкаванне 315

Прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак у адпаведнасці з асноў­най думкай.

Не памятаю ўжо, дзе і калі меў я сустрэчу з хуткачытальнікамі. За нейкую хвіліну яны прачытвалі цэлыя старонкі тэксту, іх пад­ахвоч­валі воплескамі, а мяне гэта ўсё злавала. Навука чытаць так­са­ма не простая навука.сн Чытаць, як і піса´ць (тварыць), трэба вучыцца ўсё жыццё. У дзіцячыя і юначыя гады я чытаў шмат і без разбору, але чытаў неяк дзіўна, прапускаючы дыялогі, апісанні прыроды, аўтарскія адступленні, шукаючы толькі дзеяння, той самай дынамі­кі, не разумеючы, што галоўным якраз было тое, прапушчанае. Сап­раўднае чытанне патрабуе не толькі засяроджанасці, але і моцы ўяўлення. Беднае ўяўленне не дарадчык чытанню. Здараецца і так, што чытач бачыць зусім не тое, што бачыць пісьменнік. Але такое здараецца рэдка. Часцей за ўсё, калі ў аднаго не хапае дэталей, а ў другога — цярплівасці.

Чытанню часта шкодз..ць уласныя асац..тыўныя малюнкі: чыта.. нешта чужое, а ўяўленнем ці ўспамінам пераскоква.. на сваё ўласнае, асабістае. Тады твор атрымліва..цца латана-няпоўным, як парваны ручаямі развод..я снег.

Найлепшае чытанне — гэта чытанне маруднае, з перапынкамі, роздумам над кожным абзацам. Не, не тое прыдзірлівае чытанне з ало..кам, уласцівае р..дактарам ды р..ц..нзентам, а тое, што бывае ў людзей, шчыра захопленых творам. Такое чытанне не стамля.. вочы, а толькі замаруджва.. ды забіра.. час, але і ўзвыша.. душу (Паводле К. Камейшы).

Як трэба чытаць? На што неабходна звяртаць увагу пры чытанні?
Запішыце другі і трэці абзацы тэксту, устаўце прапушчаныя літары і рас­тлумачце іх напісанне.
Назавіце дзеясловы, ужытыя ў форме прошлага часу. Запішыце іх у форме 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга часу. Растлумачце напісанне канчаткаў.
• Выпішыце з тэксту словы з прыстаўнымі (устаўнымі) зычнымі, растлумачце іх напісанне. 

Практыкаванне 316

Прачытайце тэкст. Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку тэксту?

Бессмяротны слізявік

Парыжскі заапарк прадставіў свету свой новы экспанат — загад­кавую аднаклетачную істоту, якая падобна да грыбоў, паводзіць сябе так, як жывёла, здольная рэгенерыраваць*.

Навукоўцы яшчэ будуць адказваць на многія звязаныя з ім пы­танні, аднак цяпер кожны ахвотны можа назіраць містычную жоўтую плёнку, якая ўжо атрымала імя ў гонар фільма 1958 года The Blоb (кропля, клякса, згустак). Па сюжэце фільма іншапланетная слізь па­глынае ўсё на сваім шляху.

Згаданы клас істот да гэтага часу не атрымлівалася ўпісаць у якое-небудзь канкрэтнае царствал жывёльнага свету. Іх называюць слізевікамі, і ў прыродзе налічваецца каля тысячы відаў такіх арганіз­маў, кожны з іх здольны паставіць у тупік нават дасведчанага біёлага. Напрыклад, Blоb з’яўляецца аднаклетачным, хоць яго памер дасягае некалькіх сантыметраў. Ён расце практычна бясконца, перамяшчаецца з хуткасцю да чатырох сантыметраў у гадзі´ну, шукае ежу і ператраўляе* яе. Пры гэтым «кропля» можа перадаваць свой вопыт іншым асобінам. У адным з эксперыментаў слізявік павінен быў знайсці выхад з лабірынта. Пасля паспяховага выканання Blоb выбіраўся з пасткі хутчэй, а калі яго змясцілі побач з іншай асобінай, то тая таксама справілася з задачай хутка. Слізявік практычна бессмяротны: сваю цэласнасць ён аднаўляе за лічаныя хвіліны. Небяспеку для яго ўяўляюць толькі засуха і крытычныя тэмпературы, прычым нават у гэтым выпадку ён, хутчэй за ўсё, проста ўпадзе ў стан, блізкі да анабіёзу*. Знішчаюць слізевіка толькі магутнае ультрафіялетавае выпраменьванне і агонь. У прыродзе «кропля» камфортна жыве пры вільготнасці каля 85—100 % і тэмпературы паветра 19—25 °С, а харчуецца рознай арганікай (напрыклад, драўнінай). Упершыню гэты від трапіў у фокус увагі наву­коўцаў у 1973 годзе, калі жыхарка Тэхаса знайшла на сваім двары загадкавую жоўтую субстанцыю (Паводле І. Купарваса).

Як выглядае слізявік? Чаму ён атрымаў назву ў гонар фільма?
Выпішыце з тэксту ўсе дзеясловы, паставіўшы іх у пачатковую форму і ў фор­му 2-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу.

У з о р: прадставіць — прадставіце.

Растлумачце напісанне асабовых канчаткаў дзеясловаў.
• Сфармулюйце правілы, якім падпарадкоўваецца напісанне выдзеленых слоў.

Практыкаванне 317

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму і асноўную думку.

Парады стаматолага

Усмешка і здаровыя зубы нас упрыгожва.., але мы хапа..ся за шчотку часта толькі за хвіліну да выхаду з дому. Мы хуценька праходз..ся шчоткай па зубах, па­лошч.. рот і бяж.. . Знаёмая сітуацыя?

Як правільна чысціць зубы, параіў урач-стаматолаг.

1. Зубы трэба чысціць 2-3 хвіліны пасля ежы. Так выдаляюць рэшткі сняданку, абеду ці вячэры.

2. Неабходна не менш за шэсць разоў старанна праходзіць зубной шчоткай ад аднаго ўчастка да другога і вертыкальнымі рухамі ўсё вымятаць.

3. Трэба выкарыстоўваць зубную шчотку сярэдняй жорсткас­ці, мяняць яе раз у 2-3 месяцы, а захоўваць у адкрытым выглядзе ў шклян­цы або ў спецыяльнай падстаўцы (Паводле Г. Курак).

Калі і як трэба чысціць зубы? Як павінна захоўвацца зубная шчотка?
Спішыце першы абзац тэксту, устаўляючы канчаткі дзеясловаў, растлумач­це іх правапіс.
 Уявіце, што вы даяце падобныя парады сябрам. Запішыце свае парады, выкарыстоўваючы інфармацыю з тэксту і ўжываючы выдзеленыя дзеясловы ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу. Растлумачце напісанне канчаткаў дзеясловаў.

Практыкаванне 318

Прачытайце тэкст. Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку?

Рарытэты* з чыгункі

Музеі, як вядома, бываюць розныя. Некаторыя з іх вельмі ары­гі­нальныя. У Баранавічах, напрыклад, ёсць музей... чыгункі. «Музей чыгункі ў г. Баранавічы УП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі”» — такую афіцыйную назву ён мае. Найбольш цікавая частка экспазіцыі музея размешчана пад адкрытым небам. Тут можна пабачыць самыя розныя ўзоры чыгуначнай тэхнікі. Прычым не толькі пастаяць побач, але дзесьці нават залезці на падножку вагона, зазірнуць унутр.

Тут размяшчаецца калекцыя паравозаў як айчыннай, так і замежнай вытворчасці. Ёсць цеплавозы, пасажырскія і грузавыя вагоны розных пакаленняў.

Асабліва цікавы для многіх экскурсантаў дзейны макет Бара­на­віц­кага чыгуначнага вузла, усталяваны ў адным з пасажырскіх вагонаў.

У іншых вагонах таксама ёсць экспазіцыйныя залы, дзе прад­стаў­лены некаторыя інструменты, прыборы і механізмы (напрыклад, ручныя рэйкарэзныя і рэйкасвідравальныя станкі), якімі ў мінулым карысталіся чыгуначнікі.

У экспазіцыі можна пабачыць і грузавую дры­зіну, якую многія ведаюць калі не з асабістага досведу, то па старых кінафільмах. Ёсць там і дзейны семафор, і гідраўлічная калонка для запраўкі паравозаў вадой.

Гэтыя экспанаты, без сумнення, цікавыя як прафесіяналам-чы­гу­начнікам, гісторыкам, так і іншым. Дзе яшчэ атрымаецца тра­піць у такі цэласны, напоўнены рознымі цікавасцямі тэхнічны свет? У 2002 годзе ў музеі стварылі экспазіцыю тэхнікі чыгуначных войскаў. Гэта пуцеўкладчык, выправачна-падбівачная машына, зенітна-кулямётныя ўстаноўкі, якія ставілі калісьці на спецыяльных чыгуначных платфор­мах з браніраванымі адсекамі для размяшчэння кулямётных стужак, машыны для будавання мастоў на палях.

Наведваючы экспазіцыю пад адкрытым небам, усведамляеш прыгажосць і значнасць многіх ідэй, рэалізаваных пры стварэнні чыгунак. Тут можна дакрануцца да мінулага і ўбачыць гісторыю развіцця і ўдасканалення чыгуначнай тэхнікі ў розныя часы. Музей перыядычна папаўняецца новымі экспанатамі.

Непадалёк ад экспазіцыі пад адкрытым небам размяшчаецца і му­зейны будынак. Ён датуецца пачаткам ХХ стагоддзя і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. А сам музей быў створаны ў ім у 1984 годзе. У музейным дамку можна сустрэць шмат ці­ка­вых экспанатаў, звязаных з працай чыгуначнікаў (Паводле Н. Шчар­бачэвіч).

Пра які музей расказваецца ў тэксце? Чым ён адметны?
Перабудуйце сказы з выдзеленымі словамі, замяняючы гэтыя словы дзея­словамі ў форме 2-й асобы множнага ліку будучага простага часу (можна ўстаў­ляць займеннік вы).

У з о р. Там можна пабачыць самыя розныя ўзоры чыгуначнай тэхнікі. — Там вы пабачыце самыя розныя ўзоры чыгуначнай тэхнікі.

Растлумачце напісанне канчаткаў дзеясловаў.
Назавіце запазычаныя словы. Чаму іх многа ў тэксце? Растлумачце іх напісанне.
 Правядзіце завочную экскурсію па адным з музеяў вашага рэгіёна. Выкарыстайце дзеясловы ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу.

Практыкаванне 319

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып. Сфармулюйце тэму і асноўную думку. Падбярыце загаловак.

У нядзелю да Сіваковых прыехалі старэйшы сын Толік і ўнук Максім бо перастаў працаваць дзядул.. камп’ют..р. Трэба выручаць старога таму што сёння ён без камп’ют..ра ..)уяўляе жыцця. Калі раней бавіў час на двары дзе збіраліся мужчыны каб пра жыццё пагаманіць то цяпер дзеда зусім ..)выгнаць з кватэры прыкіпеў ён да камп’ют..ра. А бабуля і раду..цца. Бабуля ёсць бабуля. Яна і цяпер круціцца каля сына і ўнука стара..цца тым нават ..)шта па..казаць.

— Паспрабуй, Максім, вось гэты шнур пакратаць: можа, перацёрся, — раіць старая.

Максім моршчыцца:

— Ну, бабуля, не перашкаджай...

— Паглядзі, паглядзі! — не адступае старая. — Працэсар быццам жа новы. Не павінна быць, каб ён закапрызіў. А?

Хлопцы моўчкі робяць сваю справу. Дзед, як заўсёды, маўчыць, бо ён сваю старую добра веда.., і спакойна-сканцэнтравана назіра.. за сынам і ўнукам: можа, калі і самому спатрэбіцца гэтая навука? І дзівяцца суседзі, што ён у такім паважаным узросце — гляньце на яго! — ка­рыстаецца камп’ют..рам: нешта піша, нешта чытае там... Малайчына!

Не вытрымлівае бабуля, заглядвае туды, дзе працуюць майстры:

— Ну што, зрухі ёсць?

Сын Толік таксама моршчыцца, як Максім:

— Мам, гатуй абед.

Старая глядзіць на дзеда, з непрыхаваным папрокам у голасе заўважа..:

— Бачылі? Я ім ужо і не патрэбна!

І, пакрыўджаная, пакідае майстроў (Паводле В. Ткачова).

На што пакрыўдзілася бабуля? Як пазбегнуць падобных сітуацый?
Як вы думаеце, што адбудзецца далей?
Назавіце дзеясловы, ужытыя ў тэксце ў форме загаднага ладу. Запішыце іх у форме 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу.
Запішыце першы абзац тэксту, раскрываючы дужкі, устаўляючы патрэбныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку.
 Падрыхтуйце паведамленне «Стаўцеся з павагай да людзей сталага ўзросту».

Практыкаванне 320

Прачытайце тэкст. Растлумачце правапіс канчаткаў дзеясловаў.

Кава з дзьмухаўцоў

Карані выкопва..ць і збіра..ць ранняй вясной ці ўвосень, калі перакопва..ць агарод. Іх добра мы..ць, злёгку аскраба..ць і суш..ць, пакуль яны не стан..ць крохкімі. Іх таўкуць у ступцы або змолва..ць у кавамолцы. Пасля парашок абавязкова праж..ць (апрацоўва..ць моцным жарам) на патэльні, увесь час перамешваючы лыжкай. Асту­джа..ць і ссыпа..ць у слоік.

Для прыгатавання кавы 1 чайную лыжку парашку заліва..ць 200 г вады, даводз..ць да кіпення і 5 хвілін вар..ць на маленькім агні, даюць пастаяць 15—20 хвілін, працэджва..ць, дадаюць малако, цукар і кі­пяцяць яшчэ раз.

Паспытайце, гэта смачна! (Паводле Л. Мятлеўскай).

Запішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары. Пры запісе першага і дру­гога абзацаў пастаўце ўсе дзея­словы, якія абазначаюць дзеянні чалавека, у форму 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу (I варыянт) і ў форму 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу (II варыянт). Растлумачце напісанне канчаткаў дзеясловаў абвеснага ладу.

Практыкаванне 321

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму і асноўную думку. Пісьмова пе­ра­кла­дзіце на беларускую мову правілы паводзін пры галалёдзіцы.

Лёд — причина травм

Гололедица является причиной чрезвычайных ситуаций. При гололедице значительно увеличивается количество уличных травм: ушибов, вывихов и переломов. Чтобы не попасть в число пострадавших, к неблагоприятным условиям нужно подготовиться — повторить простые правила.

1.  Обратите внимание на свою обувь: подберите нескользящую.

2.  Смотрите себе под ноги, старайтесь обходить опасные места. Если ледяную «лужу» обойти невозможно, то перемещайтесь по ней небольшими шажками, как лыжник.

3.  Обходите места с наклонной поверхностью.

4.  При ходьбе наступайте на всю подошву, ноги слегка расслабьте в коленях.

5.  Руки по возможности должны быть свободны. Не держите их в карманах.

6.  Если вы поскользнулись, присядьте, чтобы снизить высоту падения.

7.  В момент падения постарайтесь сгруппироваться и перекатиться, чтобы смягчить удар о землю.

8.  Не пытайтесь при падении спасти вещи, которые несёте в руках.

9.  Упав, не торопитесь подняться, осмотрите себя, попросите прохожих помочь.

10. В случае травмирования обязательно обращайтесь к врачу за медицинской помощью.

11. Будьте внимательны при переходе дороги: не торопитесь и тем более не бегите (По А. Беганскому).

Дзеясловы якога ладу пераважаюць у запісаным тэксце? Чаму? Растлумачце іх напісанне.
Дзеясловы, ужытыя ў форме загаднага ладу, пастаўце ў форму 2-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу абвеснага ладу. Запішыце. Пракаменціруйце іх напісанне.

Практыкаванне 321-1

Прачытайце тэкст, ставячы дзеясловы, што ў дужках, у форму 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу, а выдзеленыя дзеясловы – у форму 2-й асобы множнага ліку абвеснага ладу. Тэкст запішыце. Растлумачце канчаткі дзеясловаў.

Гульні розуму

Джын шын джытсу. Японская тэхніка. У сэнсе, практыкаванні для пальцаў.

(Хвалявацца) перад кантрольнай або залікам? (Абхапіць) пальцамі правай рукі ўказальны палец левай і (засяродзіць) на ім сваю ўвагу. (Праверыць), як ён рэагуе на сцісканне, цёплы ён ці халодны, ці пульсуе. Потым (зрабіць) тое самае з указальным пальцам правай рукі. Куды падзелася хваляванне? Яно саступіла месца ўнутранаму спакою і ўпэўненасці ў сваіх сілах і здольнасцях. І гэта яшчэ не ўсё. Аказваецца, кожны палец на руцэ за нешта адказвае: абхоп аднаго памяншае боль, другога – здымае пачуццё трывогі, трэцяга – дае суцяшэнне ў стане адчаю і суму. Варта паэксперыментаваць, каб зведаць здольнасць сваіх пяці пальцаў.

Дарэчы, калі (хацець) узняць самаацэнку і засцерагчыся ад варожасці знешніх сіл, (злучыць) падушачкі вялікіх і безыменных пальцаў абедзвюх рук, злёгку націскаючы, а астатнія пальцы (развесці). (Патрымаць) так некалькі хвілінак кожны раз, калі (адчуваць), што ўпэўненасць вас пакідае.

А (хацець) пазбавіцца ад перашкод на шляху да запланаванага? (Пакласці) вялікі палец правай рукі на сярэдні палец левай з боку далоні, астатнімі чатырма (абхапіць) палец зверху. (Патрымаць) так некаторы час, потым (памяняць) рукі. Стомленасці і напружання як не было, і цяпер вы можаце смела прымаць любое рашэнне, бо няма на вашым шляху ніякіх перашкод.

Такія дзеянні з рукамі называюцца мудрамі. Напэўна ж, нездарма (Паводле С. Воцінавай).

 Што робіце вы, каб не хвалявацца перад кантрольнай работай? Дайце парады аднакласнікам, што трэба рабіць, каб не хвалявацца перад адказнай падзеяй.

 

Практыкаванне 321-2

Запішыце тэкст, ставячы дзеясловы, што ў дужках, у форму 2-й асобы цяперашняга часу абвеснага ладу, а выдзеленыя дзеясловы – у форму 2-й асобы загаднага ладу. Растлумачце напісанне канчаткаў дзеясловаў.

Сляды чалавека, колькі вас! Вы, то (бегчы), то марудна (крочыць), то (разыходзіцца) ў бакі. За вамі не ўгнацца, не спыніць вас. Але вы (ісці). Толькі не (стаяць) на месцы. (Спыніць) рух – спыніцца і ваша жыццё (С. Наркевіч).

 Паразважайце над праблемай слядоў чалавека ў гісторыі. Напішыце сачыненне «Не забывайцеся ж, якія вы пакідаеце сляды».

Практыкаванне 321-3

Прачытайце табліцу. Раскажыце аб правапісе суфіксаў дзеясловаў.

Правапіс суфіксаў дзеясловаў

Суфіксы

Формы дзеяслова
-ава- (-ява-)

Неазначальная форма і прошлы час дзеясловаў, якія ў 1-й ас. адз. л. заканчваюцца на -ую (-юю):маляваць, маляваў (малюю)

-іва- (-ыва-)

Неазначальная форма, прошлы, цяперашні час дзеясловаў пасля спалучэнняў зычных, у якіх апошні р, л, м: атрымліваць, атрымліваў, атрымліваю

-ва-

Неазначальная форма, прошлы, цяперашні час дзеясловаў пасля адзіночных зычных або пасля спалучэнняў зычных, у якіх апошні не р, л, м: нагадваць, нагадваў, нагадваю

Практыкаванне 321-4

Прачытайце верш. Вызначце ролю дзеясловаў у ім. Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.

Летняя рапсодыя

Ноч рассейвала змрок пакрысе.

Прачынаўся заспаны світанак.

Басанож па дрыготкай расе

Бег цікаўны, няўрымслівы ранак.

 

Дзень выдзінькваў гарэза-жаўрук.

Плыў блакіт у бясконцай прасторы.

Лёгкі ветрык, на тысячах рук,

Гойдаў хвалі жытнёвага мора.

 

Панавала наўкол цішыня.

Сонца шчодра зямлю сагравала.

Нават доўгага летняга дня

Для любові яго было мала.

                                            І. Карэнда.

 Якому з наступных прыведзеных значэнняў адпавядае слова рапсодыя?

а) 'мілагучная паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае музычнае адзінства, напеў';

б) 'музычны твор на тэмы народных песень, эпічных паданняў'.

Як вы думаеце, чаму аўтар даў вершу такую назву?

Практыкаванне 321-5

Перакладзіце дзеясловы на беларускую мову. Запішыце іх. Вызначце ў дзеясловах суфіксы, растлумачце іх правапіс.

1. Записывать, проветривать, просматривать, рассказывать, завязывать, закреплять, склеивать, предупреждать, критиковать, формулировать, напоминать, восхищать, прогнозировать, монтировать, перекладывать, сортировать, сканировать, пикировать, передвигать.

2. Командировать, командовать, будировать, строить.

Зрабіце вывад пра напісанне суфіксаў у дзеясловах 2-й групы.

З трыма дзеясловамі складзіце і запішыце сказы.

Практыкаванне 322

Выканайце тэставую работу «Дзеяслоў».