§ 31–2. Правапіс дзеясл. Марфалагіч. нормы: ужыванне асабовых канчаткаў дзеясл., адрозненне канчаткаў дзеясл. абвес. і загад. ладу, ужыванне дзеясловаў з суф. -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-), акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеясл.

Практыкаванне 321-1

Прачытайце тэкст, ставячы дзеясловы, што ў дужках, у форму 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу, а выдзеленыя дзеясловы – у форму 2-й асобы множнага ліку абвеснага ладу. Тэкст запішыце. Растлумачце канчаткі дзеясловаў.

Гульні розуму

Джын шын джытсу. Японская тэхніка. У сэнсе, практыкаванні для пальцаў.

(Хвалявацца) перад кантрольнай або залікам? (Абхапіць) пальцамі правай рукі ўказальны палец левай і (засяродзіць) на ім сваю ўвагу. (Праверыць), як ён рэагуе на сцісканне, цёплы ён ці халодны, ці пульсуе. Потым (зрабіць) тое самае з указальным пальцам правай рукі. Куды падзелася хваляванне? Яно саступіла месца ўнутранаму спакою і ўпэўненасці ў сваіх сілах і здольнасцях. І гэта яшчэ не ўсё. Аказваецца, кожны палец на руцэ за нешта адказвае: абхоп аднаго памяншае боль, другога – здымае пачуццё трывогі, трэцяга – дае суцяшэнне ў стане адчаю і суму. Варта паэксперыментаваць, каб зведаць здольнасць сваіх пяці пальцаў.

Дарэчы, калі (хацець) узняць самаацэнку і засцерагчыся ад варожасці знешніх сіл, (злучыць) падушачкі вялікіх і безыменных пальцаў абедзвюх рук, злёгку націскаючы, а астатнія пальцы (развесці). (Патрымаць) так некалькі хвілінак кожны раз, калі (адчуваць), што ўпэўненасць вас пакідае.

А (хацець) пазбавіцца ад перашкод на шляху да запланаванага? (Пакласці) вялікі палец правай рукі на сярэдні палец левай з боку далоні, астатнімі чатырма (абхапіць) палец зверху. (Патрымаць) так некаторы час, потым (памяняць) рукі. Стомленасці і напружання як не было, і цяпер вы можаце смела прымаць любое рашэнне, бо няма на вашым шляху ніякіх перашкод.

Такія дзеянні з рукамі называюцца мудрамі. Напэўна ж, нездарма (Паводле С. Воцінавай).

 Што робіце вы, каб не хвалявацца перад кантрольнай работай? Дайце парады аднакласнікам, што трэба рабіць, каб не хвалявацца перад адказнай падзеяй.