§ 31–2. Правапіс дзеясл. Марфалагіч. нормы: ужыванне асабовых канчаткаў дзеясл., адрозненне канчаткаў дзеясл. абвес. і загад. ладу, ужыванне дзеясловаў з суф. -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-), акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеясл.

Практыкаванне 320

Прачытайце тэкст. Растлумачце правапіс канчаткаў дзеясловаў.

Кава з дзьмухаўцоў

Карані выкопва..ць і збіра..ць ранняй вясной ці ўвосень, калі перакопва..ць агарод. Іх добра мы..ць, злёгку аскраба..ць і суш..ць, пакуль яны не стан..ць крохкімі. Іх таўкуць у ступцы або змолва..ць у кавамолцы. Пасля парашок абавязкова праж..ць (апрацоўва..ць моцным жарам) на патэльні, увесь час перамешваючы лыжкай. Асту­джа..ць і ссыпа..ць у слоік.

Для прыгатавання кавы 1 чайную лыжку парашку заліва..ць 200 г вады, даводз..ць да кіпення і 5 хвілін вар..ць на маленькім агні, даюць пастаяць 15—20 хвілін, працэджва..ць, дадаюць малако, цукар і кі­пяцяць яшчэ раз.

Паспытайце, гэта смачна! (Паводле Л. Мятлеўскай).

Запішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары. Пры запісе першага і дру­гога абзацаў пастаўце ўсе дзея­словы, якія абазначаюць дзеянні чалавека, у форму 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу (I варыянт) і ў форму 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу (II варыянт). Растлумачце напісанне канчаткаў дзеясловаў абвеснага ладу.