§ 31–2. Правапіс дзеясл. Марфалагіч. нормы: ужыванне асабовых канчаткаў дзеясл., адрозненне канчаткаў дзеясл. абвес. і загад. ладу, ужыванне дзеясловаў з суф. -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-), акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеясл.

Практыкаванне 317

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму і асноўную думку.

Парады стаматолага

Усмешка і здаровыя зубы нас упрыгожва.., але мы хапа..ся за шчотку часта толькі за хвіліну да выхаду з дому. Мы хуценька праходз..ся шчоткай па зубах, па­лошч.. рот і бяж.. . Знаёмая сітуацыя?

Як правільна чысціць зубы, параіў урач-стаматолаг.

1. Зубы трэба чысціць 2-3 хвіліны пасля ежы. Так выдаляюць рэшткі сняданку, абеду ці вячэры.

2. Неабходна не менш за шэсць разоў старанна праходзіць зубной шчоткай ад аднаго ўчастка да другога і вертыкальнымі рухамі ўсё вымятаць.

3. Трэба выкарыстоўваць зубную шчотку сярэдняй жорсткас­ці, мяняць яе раз у 2-3 месяцы, а захоўваць у адкрытым выглядзе ў шклян­цы або ў спецыяльнай падстаўцы (Паводле Г. Курак).

Калі і як трэба чысціць зубы? Як павінна захоўвацца зубная шчотка?
Спішыце першы абзац тэксту, устаўляючы канчаткі дзеясловаў, растлумач­це іх правапіс.
 Уявіце, што вы даяце падобныя парады сябрам. Запішыце свае парады, выкарыстоўваючы інфармацыю з тэксту і ўжываючы выдзеленыя дзеясловы ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу. Растлумачце напісанне канчаткаў дзеясловаў.