§ 31–2. Правапіс дзеясл. Марфалагіч. нормы: ужыванне асабовых канчаткаў дзеясл., адрозненне канчаткаў дзеясл. абвес. і загад. ладу, ужыванне дзеясловаў з суф. -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-), акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеясл.

Практыкаванне 315

Прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак у адпаведнасці з асноў­най думкай.

Не памятаю ўжо, дзе і калі меў я сустрэчу з хуткачытальнікамі. За нейкую хвіліну яны прачытвалі цэлыя старонкі тэксту, іх пад­ахвоч­валі воплескамі, а мяне гэта ўсё злавала. Навука чытаць так­са­ма не простая навука.сн Чытаць, як і піса´ць (тварыць), трэба вучыцца ўсё жыццё. У дзіцячыя і юначыя гады я чытаў шмат і без разбору, але чытаў неяк дзіўна, прапускаючы дыялогі, апісанні прыроды, аўтарскія адступленні, шукаючы толькі дзеяння, той самай дынамі­кі, не разумеючы, што галоўным якраз было тое, прапушчанае. Сап­раўднае чытанне патрабуе не толькі засяроджанасці, але і моцы ўяўлення. Беднае ўяўленне не дарадчык чытанню. Здараецца і так, што чытач бачыць зусім не тое, што бачыць пісьменнік. Але такое здараецца рэдка. Часцей за ўсё, калі ў аднаго не хапае дэталей, а ў другога — цярплівасці.

Чытанню часта шкодз..ць уласныя асац..тыўныя малюнкі: чыта.. нешта чужое, а ўяўленнем ці ўспамінам пераскоква.. на сваё ўласнае, асабістае. Тады твор атрымліва..цца латана-няпоўным, як парваны ручаямі развод..я снег.

Найлепшае чытанне — гэта чытанне маруднае, з перапынкамі, роздумам над кожным абзацам. Не, не тое прыдзірлівае чытанне з ало..кам, уласцівае р..дактарам ды р..ц..нзентам, а тое, што бывае ў людзей, шчыра захопленых творам. Такое чытанне не стамля.. вочы, а толькі замаруджва.. ды забіра.. час, але і ўзвыша.. душу (Паводле К. Камейшы).

Як трэба чытаць? На што неабходна звяртаць увагу пры чытанні?
Запішыце другі і трэці абзацы тэксту, устаўце прапушчаныя літары і рас­тлумачце іх напісанне.
Назавіце дзеясловы, ужытыя ў форме прошлага часу. Запішыце іх у форме 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга часу. Растлумачце напісанне канчаткаў.
• Выпішыце з тэксту словы з прыстаўнымі (устаўнымі) зычнымі, растлумачце іх напісанне.