§ 1-28. Утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў

Практыкаванне № 264-8

Прачытайце выразна тэкст. Раскажыце, якія назоўнікі з’яўляюцца агульнымі, а якія — уласнымі. Прывядзіце прыклады з тэксту.

Беларусь

(урыўкі)

Зямля Беларусі! Вачыма азёраў

Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,

Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,

Знікаюць па водах, па чорных разорах,

Па травах, абсыпаныхсл кроплямі рос.

 

Былога быліны, старога паданні

Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,

Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх

Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны,

Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.

 

Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,

Гамоняць пра гэта бары-байкары*,

Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,

І Турава сцены, і шум Белавежы,

І роднага Мінска сівыя муры.

 

Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты,

Ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй.

О, як ты прыгожа над Нёманам, лета!

Чаборам, рамонкам, мядункавым цветам

І водарам ясных купальскіх начэй.               

П. Броўка.

Выпішыце з верша ўласныя назоўнікі (у пачатковай форме), утварыце ад іх прыметнікі. Складзіце і запішыце словазлучэнні, растлумачце ўтварэнне і правапіс прыметнікаў.
Узор: Беларусь — беларуская мова.