§ 1-28. Утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 10 клас |
Книга: | § 1-28. Утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 2 Июнь 2025, 17:15 |
Практыкаванне № 264-1
Прачытайце верш. Якія прыметнікі дапамагаюць аўтару ахарактарызаваць матулю?
Матуля
Самыя добрыя вочы — матчыны.
Самыя дбайныя рукі — матчыны.
Самае чуйнае сэрца — матчына.
Самая шчырая песня — матчына.
Самая светлая радасць — матчына.
Самая ціхая крыўда — матчына.
Самая цяжкая стома — матчына.
Самая вострая скруха — матчына.
Самыя горкія слёзы — матчыны.
Самы пякучы час — без яе.
М. Пазнякоў.
Растлумачце значэнне слова скруха.
У якой форме ўжываюцца прыметнікі ў тэксце? Вызначце, як яна ўтварылася. Ці можна замяніць складаную форму ступені параўнання прыметнікаў простай формай? Абгрунтуйце сваю думку.
Практыкаванне № 264-3
Ад прапанаваных слоў утварыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання. Ад якіх прыметнікаў нельга ўтварыць ступені параўнання?
Мяккі, салодкі, працяглы, цвёрды, халасты, свежы, цікавы, бронзавы, рабы, цёмна-сіні, новы, гняды, смачны, жоўты, перадавы, малы, разумны, аднавокі, шараваты, нізкарослы, сярдзіты, чорны.
Практыкаванне № 264-4
Разгледзьце схему «Спосабы словаўтварэння прыметнікаў». Запоўніце яе словамі для даведкі.
Для даведкі: наднёманскі, супермодны, мядовы, паўночналюдскі, вышэйадзначаны, веерападобны.
Практыкаванне № 264-5
Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып і стыль. Каго, на вашу думку, сімвалізуюць дрэвы?
«Паэтычны лес»
Беларуская паэзія ўяўляецца нашым жа беларускім лесам, дзе вельмі дружна і зусім натуральна суседнічаюць усе пароды дрэў, што растуць адвеку на гэтай зямлі. Дзясяткі розных парод дрэў, але ў кожнага — свая прыгажосць, свая трываласць і даўгавечнасць, свае цвет і водар, свая пара́ квітнення і адцвітання.
Высач..зныя магутныя дубы кідаюцца ў вочы здалёк. Яны ўзвыша..цца над усімі і безумо..на маюць права на асаблівую ўвагу бо складаюць найбольш..ю славу з..млі якая іх узгадавала. Але яны зусім не прын..жаюць выс..кароднай годнасці вечназялёных карабельных сос..н кашлатых* в..страверхіх ялін кучаравых клёнаў і ц..ністых ліп мускулістых вязаў і св..тлалістых ясеняў. Добра чуюцца ў гэтай грамадзе і белакорыя бярозы і трапяткія асіны і лагодныя таполі і сціплыя вольхі. Усе яны не ў кры..дзе на лёс бо хапае святла і прастор.. і для русакосых вербаў сарамяжлівых рабін ш..рпатых алешын калючага ядлоўц.. . А ў цэлым атрымліваецца незвычайная гармонія фарбаў і тонаў дзівосная с..мфонія шумаў і пошумаў!
Чымсьці накшталт гэтага лесу бачыцца і наша паэзія. Шматлікая грамада талентаў, у кожнага з якіх свая краса і сіла, свая трываласць і даўгавечнасць, свой цвет і водар. І ніякі сапраўдны талент не можа быць заменены дубам-веліканам. Ужо хоць бы таму, што на дубе не растуць арэхі. Прапануюць, напрыклад, чытачу томік вершаў таленавітага паэта-публіцыста, а яму такая паэзія не вельмі па душы, бо хочацца пачытаць што-небудзь з пейзажнай лірыкі. Прапануюць камусьці кнігу таленавітага паэта філасофскага складу, але ў яго творчасці нават і не начаваў гумар. А чытачу, хлебам не кармі, дай пачытаць што-небудзь вясёлае, гумарыстычнае або сатырычнае. Вось і выходзіць, што адзін паэт не можа падмяніць другога, бо ў кожнага ёсць нешта сваё, адметнае, тое, чым ён адрозніваецца ад іншых аўтараў. Ёсць свае — большай ці меншай сілы — паэтычныя чары, якія прывабліваюць да яго людскія душы.
«Паэтычны лес» вялікі. Іншы можа і не заўважыць, што апрача «дубоў ды сосен» ёсць яшчэ шмат вельмі прыгожых хвойных і зеленалістых «дрэў» (Паводле Н. Гілевіча).
У якім абзацы падаецца апісанне беларускага лесу? Якія часціны мовы дапамагаюць аўтару апісаць прыгажосць беларускай прыроды? З якой мэтай аўтар ужывае ў тэксце складаныя прыметнікі?
Спішыце другі абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Абгрунтуйце свой выбар.
Вызначце, як утварыліся выдзеленыя ў тэксце прыметнікі.
З трэцяга абзаца тэксту выпішыце фразеалагізм з кампанентам хлеб. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі.
Практыкаванне № 264-6
Ад прапанаваных назоўнікаў утварыце прыметнікі, растлумачце іх напісанне.
Палессе, казах, шавец, Данбас, мастак, Каўказ, чэх, Чэрвень, грамадства, Латарынгія, Нью-Ёрк, студэнт, Бангкок, Нясвіж, Пухавічы, Смалявічы, Добруш, Рыга, славак, студзень, Таганрог, Свіцязь, Брэст, швед, Любань, француз, калмык, узбек, восень, Слаўгарад, рыбак, Добруш, Мядзел, дэпутат, конь, Канада.
Практыкаванне № 264-7
Утварыце словазлучэнні з прыметнікамі. Растлумачце іх правапіс.
Пярсцёнак з серабра, укус змяі, шар з агню, слуп з бетону, каша з аўсу, перапынак на абед, багаты песнямі край, зліткі з волава, вырабы з гліны, лыжка з дрэва, каўбаса са свініны, посуд са шкла, сумка са скуры, камбайн для кухні, песні на Купалле, капялюш з саломы, стыпендыя імя каго-небудзь, пдтрымка таварыша, глеба з вялікай прымссю пяску.
Практыкаванне № 264-8
Прачытайце выразна тэкст. Раскажыце, якія назоўнікі з’яўляюцца агульнымі, а якія — уласнымі. Прывядзіце прыклады з тэксту.
Беларусь
(урыўкі)
Зямля Беларусі! Вачыма азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаныхсл кроплямі рос.
Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,
Гамоняць пра гэта бары-байкары*,
Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,
І Турава сцены, і шум Белавежы,
І роднага Мінска сівыя муры.
Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты,
Ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй.
О, як ты прыгожа над Нёманам, лета!
Чаборам, рамонкам, мядункавым цветам
І водарам ясных купальскіх начэй.
П. Броўка.
Выпішыце з верша ўласныя назоўнікі (у пачатковай форме), утварыце ад іх прыметнікі. Складзіце і запішыце словазлучэнні, растлумачце ўтварэнне і правапіс прыметнікаў.
Узор: Беларусь — беларуская мова.
Практыкаванне № 264-9
Прачытайце фразеалагізмы, што ўзыходзяць да антычнай міфалогіі. Раскрыйце іх сэнс. Растлумачце, як утварыліся прыметнікі ў іх складзе.
Ахілесава пята, праметэеў агонь, арыядніна ніць, танталавы мукі, аўгіевы стайні.
Карыстаючыся рознымі крыніцамі, раскажыце пра паходжанне гэтых устойлівых выразаў. Дакажыце, што прыметнікі ў складзе фразеалагізмаў з’яўляюцца якаснымі.
Практыкаванне № 264-10
Прачытайце табліцу. Раскажыце аб правапісе склонавых канчаткаў якасных і адносных прыметнікаў у адзіночным і множным ліку.
Практыкаванне № 264-11
Прачытайце тэкст на рускай мове. Якая праблема ў ім падымаецца? Вызначце стыль тэксту. Якія разрады прыметнікаў пераважаюць у ім? Чаму?
Цель 14. Сохранение и рациональное использование океанов, морей и морских ресурсов в интересах устойчивого развития
Океаны являются источником важнейших природных ресурсов, в том числе наиболее важных продуктов питания, лекарств, биологического топлива и др. Они способствуют наилучшему расщеплению и удалению отходов и загрязнения, а входящие в их состав прибрежные экосистемы выполняют роль буферов, снижающих наносимый штормами ущерб.
Вместе с тем неправильное управление морскими ресурсами приводит к чрезмерному вылову рыбы, что ведет к невосполнимым потерям. Около 20 % коралловых рифов уничтожено, и возможности их восстановления отсутствуют. Увеличение объема мусора, сбрасываемого в океаны, значительно воздействует на окружающую среду и экономику (По материалам сайта www.mir. pravo.by).
Слоўнік
Источник — крыніца
Невосполнимый — непапаўняльны
Окружающая среда — навакольнае асяроддзе
Потеря — страта
Расщепление — расшчапленне
Сбрасываемый — які скідваюць
Снижающий — што зніжае
Топливо — паліва
Управление — кіраванне
Вусна перакладзіце тэкст на беларускую мову. Прапануйце свой варыянт мер па захаванні Сусветнага акіяна.
Якія яшчэ мэты ўстойлівага развіцця вы ведаеце?
Практыкаванне № 264-12
Прачытайце тэкст. Вызначце тып маўлення. Абгрунтуйце сваю думку, карыстаючыся кампазіцыйнай схемай. Падбярыце да тэксту загаловак.
Радзіма шахмат — Індыя. Час узнікнення іх прыпадае на першыя стагоддзі нашай эры і ахутаны смугою прыгож.. легенд. Яны апавядаюць пра стварэнне мудр.. гульні, здольн.. даць невычэрпн.. спажыву розуму, захаплення радасцямі бяскроўн.. бойкі, суцяшэння ў розн.. праявах чалавеч.. жыцця. Сучасныя шахматы — гэта вынік шматвяков.. эвалюцыі гульні.
За апошн.. сто гадоў гісторыкі назапасілі шмат інфармацыі пра шахматы пры раскопкахсл гістарычн.. цэнтраў гарадоў Усходняй Еўропы. На сённяшні дзень няма адзін.. думкі, як і адкуль прыйшлі на беларуск.. землі шахматы. Ёсць меркаванне, што яны ад арабаў трапілі ў Еўропу, а адтуль — у Беларусь. Некаторыя даследчыкі лічаць, што шахматы трапілі да нас з Візантыі ці Скандынавіі.сн Так ці інакш, але з двух дзясяткаў населен.. пунктаў на землях усходн.. славян, дзе былі знойдзены шахматы, чатырнаццаць — беларускія гарады.
Вывучэнне тысячагадов.. гісторыі шахмат на землях Беларусі паказвае, як усходняя гульня прайшла шматвяковы шлях развіцця і стала адным з элементаў нацыянальн.. культуры (Паводле В. Сташчанюка).
Якія вы ведаеце назвы шахматных фігур? Адушаўлёнымі ці неадушаўлёнымі назоўнікамі яны з’яўляюцца?
Спішыце тэкст, устаўляючы канчаткі прыметнікаў.
Запішыце назоўнікі Індыя, Еўропа, Беларусь, Візантыя, Скандынавія ў форме творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку.
Зрабіце марфалагічны разбор чатырох прыметнікаў з тэксту.
Разгледзьце фотаздымак. Якія шахматныя фігуры на ім пададзены? Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра самыя вялікія сучасныя шахматы.