§ 1-28. Утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў

Практыкаванне № 264-5

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып і стыль. Каго, на вашу думку, сімвалізуюць дрэвы?

«Паэтычны лес»

Беларуская паэзія ўяўляецца нашым жа беларускім лесам, дзе вельмі дружна і зусім натуральна суседнічаюць усе пароды дрэў, што растуць адвеку на гэтай зямлі. Дзясяткі розных парод дрэў, але ў кожнага — свая прыгажосць, свая трываласць і даўгавечнасць, свае цвет і водар, свая пара́ квітнення і адцвітання.

Высач..зныя магутныя дубы кідаюцца ў вочы здалёк. Яны ўзвыша..цца над усімі і безумо..на маюць права на асаблівую ўвагу бо складаюць найбольш..ю славу з..млі якая іх узгадавала. Але яны зусім не прын..жаюць выс..кароднай годнасці вечназялёных карабельных сос..н кашлатых* в..страверхіх ялін кучаравых клёнаў і ц..ністых ліп мускулістых вязаў і св..тлалістых ясеняў. Добра чуюцца ў гэтай грамадзе і белакорыя бярозы і трапяткія асіны і лагодныя таполі і сціплыя вольхі. Усе яны не ў кры..дзе на лёс бо хапае святла і прастор.. і для русакосых вербаў сарамяжлівых рабін ш..рпатых алешын калючага ядлоўц.. . А ў цэлым атрымліваецца незвычайная гармонія фарбаў і тонаў дзівосная с..мфонія шумаў і пошумаў!

Чымсьці накшталт гэтага лесу бачыцца і наша паэзія. Шматлікая грамада талентаў, у кожнага з якіх свая краса і сіла, свая трываласць і даўгавечнасць, свой цвет і водар. І ніякі сапраўдны талент не можа быць заменены дубам-веліканам. Ужо хоць бы таму, што на дубе не растуць арэхі. Прапануюць, напрыклад, чытачу томік вершаў таленавітага паэта-публіцыста, а яму такая паэзія не вельмі па душы, бо хочацца пачытаць што-небудзь з пейзажнай лірыкі. Прапануюць камусьці кнігу таленавітага паэта філасофскага складу, але ў яго творчасці нават і не начаваў гумар. А чытачу, хлебам не кармі, дай пачытаць што-небудзь вясёлае, гумарыстычнае або сатырычнае. Вось і выходзіць, што адзін паэт не можа падмяніць другога, бо ў кожнага ёсць нешта сваё, адметнае, тое, чым ён адрозніваецца ад іншых аўтараў. Ёсць свае — большай ці меншай сілы — паэтычныя чары, якія прывабліваюць да яго людскія душы.

«Паэтычны лес» вялікі. Іншы можа і не заўважыць, што апрача «дубоў ды сосен» ёсць яшчэ шмат вельмі прыгожых хвойных і зеленалістых «дрэў» (Паводле Н. Гілевіча).

У якім абзацы падаецца апісанне беларускага лесу? Якія часціны мовы дапамагаюць аўтару апісаць прыгажосць беларускай прыроды? З якой мэтай аўтар ужывае ў тэксце складаныя прыметнікі?
Спішыце другі абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Абгрунтуйце свой выбар.
Вызначце, як утварыліся выдзеленыя ў тэксце прыметнікі.
З трэцяга абзаца тэксту выпішыце фразеалагізм з кампанентам хлеб. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі.