§ 1-28. Утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў

Практыкаванне № 264-1

Прачытайце верш. Якія прыметнікі дапамагаюць аўтару ахарактарызаваць матулю?

Матуля

Самыя добрыя вочы — матчыны.

Самыя дбайныя рукі — матчыны.

Самае чуйнае сэрца — матчына.

Самая шчырая песня — матчына.

Самая светлая радасць — матчына.

Самая ціхая крыўда — матчына.

Самая цяжкая стома — матчына.

Самая вострая скруха — матчына.

Самыя горкія слёзы — матчыны.

Самы пякучы час — без яе.

М. Пазнякоў.

 Растлумачце значэнне слова скруха.
У якой форме ўжываюцца прыметнікі ў тэксце? Вызначце, як яна ўтварылася. Ці можна замяніць складаную форму ступені параўнання прыметнікаў простай формай? Абгрунтуйце сваю думку.