|
1. Узгадайце вядомыя вам вершы Максіма Танка. Акрэсліце іх тэматыку і праблематыку. |
|
2. Раскажыце (з выкарыстаннем звестак, атрыманых у ІХ класе) пра адметнасць творчага стылю Максіма Танка. |
|
3. Ці можна гаварыць, што лірыка паэта перыяду Вялікай Айчыннай вайны мае пэўныя асаблівасці? У чым яны заключаюцца? |
|
4. Даследчыкі мяркуюць, што ў вершы «Родная мова» сцвярджаецца нязломная духоўная сіла беларускага народа. Наколькі іх меркаванне слушнае? Аргументуйце сваю думку. |
|
5. Прыгадайце творы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове. Параўнайце іх з аднайменным вершам Максіма Танка. |
 |
* 5−1. Знайдзіце і паслухайце музычную кампазіцыю Яна Фрэнкеля на верш Расула Гамзатава «Журавы». Параўнайце словы песні з радкамі верша «Рэквіем». Паразважайце, чаму Максім Танк і Расул Гамзатаў узгадваюць вобразы птушак як сімвал памяці пра загінуўшых на вайне салдат. |
 |
* 5−2. Падрыхтуйце вуснае выказванне «Агульначалавечыя каштоўнасці ў лірыцы Максіма Багдановіча і Максіма Танка». |
 |
6. Падрыхтуйце вуснае выказванне «Чым творчасць пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны важная для гісторыі беларускай літаратуры?». |
 |
7. Разгледзьце фотаздымкі ваенных гадоў. Паразважайце, наколькі супадае іх атмасфера з агульным настроем лірыкі гэтага часу. Падбярыце да фотаздымкаў цытаты-ілюстрацыі з твораў беларускіх паэтаў.
|