* Паэма «Сцяг брыгады»

Пытанні

1. Правядзіце даследаванне «Мікіта Ворчык — здраднік ці ахвяра абставін?».
Для падрыхтоўкі выкажыце асабістае меркаванне па наступных пытаннях:
   1) У дачыненні да сцяга герой няпамятлівы ці беспрынцыпны?
   2) У адносінах да баявых таварышаў — абыякавы ці жорсткі?
   3) У паводзінах — легкадумны ці маладушны, безадказны ці здрадлівы, няверны прысязе, падуладны ўласнаму сумленню ці людскому суду?
2. Зрабіце выснову: хто яны — ворчыкі ваеннага часу?
Абгрунтуйце сваю пазіцыю.
Паразважайце, як могуць праяўляць сябе такія асобы ў наш час.
3. Разгледзьце ліст з аўтографам паэмы Аркадзя Куляшова.
Чарнавік якога ўрыўка на ім занатаваны?