Аркадзь Куляшоў

Пытанні

1. Успомніце вершы Аркадзя Куляшова «Мая Бесядзь», «Спакойнага шчасця не зычу нікому…».
Якія ідэалы адстойвае ў іх лірычны герой?
Выкажыце ўласнае меркаванне, наколькі блізкія гэтыя ідэалы сучаснаму пакаленню, пакаленню вашых бацькоў.
2. Чаму паэт звяртаецца да філасофскага асэнсавання жыцця («Нябёсы — акіян, я знаў даўно…»)?
Што яго хвалюе?
3. Акрэсліце тэматычныя абсягі паэзіі Аркадзя Куляшова ваеннай пары́.
4. Дакажыце, што твор Аркадзя Куляшова «Над брацкай магілай» з’яўляецца баладай.
Якія фальклорныя матывы ў ім прасочваюцца?
5. Знайдзіце прыклады трагічнага і лірычнага ў баладзе Аркадзя Куляшова «Над брацкай магілай».
6. Падрыхтуйце паведамленне «Сродкі выражэння эмоцый у паэзіі Аркадзя Куляшова ваеннага часу».