§ 19.2. Чарцяжы разгортак паверхняў геаметрычных цел

Замацуем веды

1. Што называеца разгорткай паверхні? 
2. Якія надпісы наносяць на чарцяжах разгортак паверхняў прадметаў? 
3. Якія тыпы ліній выкарыстоўваюць на чарцяжах разгортак? 
4. Вызначыце, разгортка якой фігуры адлюстравана на рысунку.


5.На рысунку дадзены тры варыянты разгорткі ігральнага кубіка. Сума ачкоў на дзвюх процілеглых гранях заўсёды роўна сямі. Для прыкладу паказана разгортка кубіка ў выглядзе літары «Т». Расстаўце правільна ачкі на двух астатніх варыянтах разгорткі кубіка. Пры гэтым трэба захаваць парадак размяшчэння ачкоў, прыняты на першай разгортцы.


6. Выканайце эскізы разгортак вырабаў, адлюстраваных на рысунках.