Камедыя «Хто смяецца апошнім»

Тэма і праблема

Каштоўнасць твора заключаецца не толькі ў адпаведнасці свайму часу, але і ў пазачасавасці ідэі.

П’еса, па сутнасці, пра людзей сціплай разумнай праўды і людзей грубай хлуслівай сілы. Пра гістарычны лёс беларуса падчас грамадскіх пераўтварэнняў, які ўвасоблены ў вобразе з гаваркім прозвішчам: «Я i нa cвeт нapaдзiўcя Тyлягaм. I дзяды, i пpaдзeды мae былi Тyлягi».

Твор таксама пра мужнасць змагацца са страхам, бесчалавечнасцю сістэмы, якую ўвасабляюць Гарлахвацкі і Зёлкін, і перамагаць гэты страх.

А яшчэ пра чалавечнасць і адданасць вучоных сваёй справе. Не кожная п’еса магла быць дапушчана да пастаноўкі ў савецкім тэатры, таму аўтар закладвае самыя вострыя думкі ў падтэкст.