Камедыя «Хто смяецца апошнім»

Канфлікт у камедыі

Асновай сатырычнай камедыі з’яўляецца сацыяльны канфлікт. Ён звязаны са зместам твора і адлюстраваным у ім грамадска-палітычным асяроддзем.

У камедыі «Хто смяецца апошнім» асноўны канфлікт адбываецца на трох узроўнях.

  1. Канфлікт паміж героямі на сцэне. Гэта канфлікт паміж групай Гарлахвацкага і групай Левановіча.
  2. Канфлікт паміж героямі і гледачамі (чытачамі). Аўдыторыя таксама своеасабліва ўдзельнічае ў п’есе — смехам адмаўляе паводзіны і мараль сатырычных герояў.
  3. Канфлікт героя і асяроддзя, якому ён супрацьстаіць. Аўтар і гледачы (чытачы) знаходзяцца нібыта ў нейтральнай пазіцыі: назіраюць збоку за барацьбой Тулягі з асяроддзем, у якім той апынуўся.