§ 2-26. Марфемы-сінонімы, марфемы-антонімы, марфемы-амонімы, іх стылістычныя асаблівасці. Разбор слова па саставе. Марфемныя слоўнікі

Практыкаванне 12

Прачытайце тэкст. Вызначце, да якога стылю ён адносіцца. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы.

Назоўнік гасцінец утвораны ад стар..жытнага прыметніка гостинъ. Прыметнік у сваю чаргу ўтварыўся ад назоўніка госць — замежны купец. Знач..нне слова гасцінец прайшло до..гі шлях развіцця. Спачатку гэта слова абазначала д..рогу, па якой прыеха.. госць-купец. Затым гандлёвы шлях. Потым тавар, які прывёз госць-купец, і нарэшце — падарунак увогуле. Сёння ў назоўніку гасцінец суфікс -ец- не вылучаецца (Паводле І. Шпадарука, В. Рудакоўскага).

Ці можна лічыць карані слоў гасцінец (дарога) і гасцінец (падарунак) аманімічнымі марфемамі ў сучаснай беларускай мове?