Друкаваць увесь падручнікДрукаваць увесь падручнік

§ 2-26. Марфемы-сінонімы, марфемы-антонімы, марфемы-амонімы, іх стылістычныя асаблівасці. Разбор слова па саставе. Марфемныя слоўнікі

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Падручнік: § 2-26. Марфемы-сінонімы, марфемы-антонімы, марфемы-амонімы, іх стылістычныя асаблівасці. Разбор слова па саставе. Марфемныя слоўнікі
Надрукаваны: Гость
Дата: Пятніца 17 Травень 2024 3:23

Правіла

Паводле семантычных адносін паміж найменшымі значымымі часткамі слова вылучаюць марфемы-сінонімы, марфемы-антонімы і марфемы-амонімы.

Марфемы-сінонімы — блізкія па значэнні, але адрозныя па напісанні часткі слова:     — суфіксы маюць значэнне ‘асоба паводле роду дзейнасці’;   — прыстаўкі са значэннем ‘самая высокая ступень якасці’.

Марфемы-антонімы маюць супрацьлеглае значэнне: зайсці, забегчы (‘рух усярэдзіну чаго-небудзь’) —   (‘рух вонкі’).

Марфемы-амонімы вызначаюцца аднолькавым гучаннем (напісаннем), але розным значэннем:  і і і .

Практыкаванне 9

Згрупуйце словы з
а) сінанімічнымі марфемамі;
б) антанімічнымі марфемамі;
в) аманімічнымі марфемамі.

Хітрун, ускочыць, паднос, весяльчак, даваенны, з’ехацца, ныцік, раз’ехацца, выскачыць, дайсці, носік.

Практыкаванне 10

Прачытайце скорагаворку.

Тачыла 
Купіла Каміла
Старое тачыла
Звечара ўчора
Шыла
Тачыла.
Тачыць тачыла
Не затачыла,
Толькі дашчэнту
Яго стачыла.
                           Р. Бензярук.

 Якое слова з тэксту мае значэнне ‘тачыльны камень’?

Выпішыце з тэксту аднакаранёвыя словы. Вызначце ў іх карані і афіксы. Якія значэнні надаюць прыстаўкі словам затачыла і стачыла?

Ці з’яўляюцца карані слоў тачыла (назоўнік) і тачыла (дзеяслоў) аманімічнымі?

Практыкаванне 11

Прачытайце тэкст. Вызначце ў ім ролю фанетычных і словаўтваральных сродкаў выразнасці. 

Каса́

Каса косая, аднак там, дзе яна праходзіць, застаюцца чыстыя, без касмыкоў, касынкі лугоў і роўныя каснікі пакосаў.

Каса не спакушаецца славай і не выстаўляецца напаказ: яна толькі першаю, у расу, каштуе тыя  «смакосы», якія пасля будуць каштаваць каровы і козы.

Каса касуе ўсё, што ўзводзілі вясна і лета: яе кранае не краса званцоў, касачоў ці каласоўнікаў, а косінусы і катангенсы стасункаў з імі.

Пасада ў касы ка́ставая ад Касандры: яна прадказвае ўсім аднолькавы лёс і сама ж вершыць яго.На касу, як на смерць, касавурацца гусакі, на касу сыкае асака, яе кусаюць камяні, ад яе адкасоўваюцца кусты, але, вітаючыся з ёю, касу ксціць касец Ясь (А. Разанаў).

Выпішыце з тэксту аднакаранёвыя словы да назоўніка каса, абазначце ў іх карані.

Назавіце словы з аманімічнымі каранямі. Ці ўсе словы, падобныя гучаннем, маюць аманімічныя карані?

 Разгледзьце фотаздымак Ганны Івановай. Раскажыце пра пару́ касавіцы, ужываючы аднакаранёвыя словы.

Практыкаванне 12

Прачытайце тэкст. Вызначце, да якога стылю ён адносіцца. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы.

Назоўнік гасцінец утвораны ад стар..жытнага прыметніка гостинъ. Прыметнік у сваю чаргу ўтварыўся ад назоўніка госць — замежны купец. Знач..нне слова гасцінец прайшло до..гі шлях развіцця. Спачатку гэта слова абазначала д..рогу, па якой прыеха.. госць-купец. Затым гандлёвы шлях. Потым тавар, які прывёз госць-купец, і нарэшце — падарунак увогуле. Сёння ў назоўніку гасцінец суфікс -ец- не вылучаецца (Паводле І. Шпадарука, В. Рудакоўскага).

Ці можна лічыць карані слоў гасцінец (дарога) і гасцінец (падарунак) аманімічнымі марфемамі ў сучаснай беларускай мове?

Практыкаванне 13

У «Марфемным слоўніку беларускай мовы» А. М. Бардовіча і Л. М. Шакуна пададзены гістарычны падзел некаторых слоў на марфемы. Карыстаючыся марфемным слоўнікам, вызначце, як словы дзеляцца на марфемы ў сучаснай беларускай мове.

Узор: гасц-ін-ец- – гасцінец-.

Чатыр-на-ццаць-, па-нядзел-ак-, ім-а-вер-н-ы, па-рэч-к-а, су-тк-і, ун-утр-ы, а-па-вяд-а-ць, не-на-відз-е-ць.

Практыкаванне 14

Прачытайце тэкст. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.

Яварам, ці ягорам, называлі нашы про..кі белы клён, які не сустракаўся ў прыродзе Бел..русі, аднак праз сваю велічнасць і прыгажосць быў любімым дрэвам беларускага фальклору.

У фальклор.. з яварам было звязана некалькі сюжэтаў. У адным міфе сцв..рджалася, што явар — гэта хлоп..ц, які ператварыўся ў дрэва праз праклён маці ці бацькі. Парай для явар.. звычайна было «жаночае» дрэва (ліпа, б..роза, каліна ці в..рба), якое ўзнікла таксама ў выніку пераўвасаблення жанчыны. Злучыўшыся галінкамі і лісточкамі, дрэвы як быццам паказва..ць, што іх каханне — вечнае (Паводле А. Коршак).

Гарнитура заданияпраз праклён маці ці бацькі. Парай для явар.. звычайна было «жаночае» дрэва (ліпа, б..роза, каліна ці в..рба), якое ўзнікла таксама ў выніку пераўвасаблення жанчыны. Злучыўшыся галінкамі і лісточкамі, дрэвы як быццам паказва..ць, што іх каханне — вечнае (Паводле А. Коршак).

Зрабіце марфемны разбор выдзеленых слоў.

Прыгадайце верш Я. Купалы «Явар і каліна». Ахарактарызуйце вобразы, створаныя аўтарам. Запішыце тры словы з верша, якія маюць невытворныя асновы.

Практыкаванне 15

Карыстаючыся «Школьным марфемным слоўнікам», запішыце слова, якое мае наступную марфемную будову:
а) прыстаўка, як у слове пагаманіць;
б) корань, як у слове чэснасць;
в) суфікс, як у слове зручны;
г) канчатак, як у слове добры.

• Сфармулюйце правіла напісання арфаграмы ў запісаным вамі слове.