§ 2-26. Марфемы-сінонімы, марфемы-антонімы, марфемы-амонімы, іх стылістычныя асаблівасці. Разбор слова па саставе. Марфемныя слоўнікі

Практыкаванне 10

Прачытайце скорагаворку.

Тачыла 
Купіла Каміла
Старое тачыла
Звечара ўчора
Шыла
Тачыла.
Тачыць тачыла
Не затачыла,
Толькі дашчэнту
Яго стачыла.
                           Р. Бензярук.

 Якое слова з тэксту мае значэнне ‘тачыльны камень’?

Выпішыце з тэксту аднакаранёвыя словы. Вызначце ў іх карані і афіксы. Якія значэнні надаюць прыстаўкі словам затачыла і стачыла?

Ці з’яўляюцца карані слоў тачыла (назоўнік) і тачыла (дзеяслоў) аманімічнымі?