§ 26. Алгебра логікі

Пытанні да параграфу

1. Што вывучае алгебра логікі?

2. Якімі аб’ектамі аперыруе алгебра логікі?

3. Якія значэнні могуць прымаць аб’екты алгебры логікі?

4. Якімі спосабамі можна адлюстраваць лагічную функцыю?

5. Якая лагічная аперацыя з’яўляецца ўнарнай? Чаму? У чым яе сэнс?

6. У якім выпадку вынікам кан’юнкцыі будзе праўда?

7. У якім выпадку вынікам дыз’юнкцыі будзе няпраўда?

8. У чым розніца паміж дыз’юнкцыяй і строгай дыз’юнкцыяй?

9. Як выконваецца імплікацыя? Прывядзіце прыклады.

10. У якіх выпадках вынікам эквівалентнасці будзе праўда? Прывядзіце прыклады.

11.  У выглядзе якіх лагічных элементаў рэалізаваны лагічныя аперацыі: інверсія, кан’юнкцыя, дыз’юнкцыя, строгая дыз’юнкцыя, імплікацыя, эквівалентнасць?

12. Што такое лагічны выраз? У чым складецца фармалізацыя састаўнога лагічнага выказвання?

13. Па якіх правілах будуецца табліца праўдзівасці для лагічнага выразу?

14. Для чаго ў алгебры логікі выкарыстоўваюцца эквівалентныя пераўтварэнні лагічных формул?

15. Якія законы выкарыстоўваюцца пры эквівалентных пераўтварэннях лагічных формул?

16. Якіх лагічных аперацый дастаткова для выяўлення любой лагічнай функцыі?