Дадатак да главы 1.1.

Некаторыя функцыі для работы з тыпам даных дэк

У адрозненне ад вектару элементы дэка не захоўваюцца бесперапынна: звычайна гэта рэалізавана з дапамогай набору вылучаных масіваў фіксаванага памеру.

Сховішча дэка апрацоўваецца аўтаматычна, пашыраючыся і звужаючыся па меры неабходнасці. Пашырэнне дэка танней, чым пашырэнне вектара, таму што яно не патрабуе капіравання існых элементаў у новы ўчастак памяці.

Да элементаў дэка можна звяртацца па індэксе.

Складанасць (прадукцыйнасць) стандартных аперацый над двухбаковай чаргой наступная:

  • адвольны доступ — пастаянная O(1);
  • устаўка і выдаленне элементаў з пачатку і з канца — амартызаваная пастаянная O(1);
  • устаўка і выдаленне элементаў — лінейная O(n).

Функцыя

Дзеянне

front

Доступ да першага элемента 

back

Доступ да апошняга элемента  

empty

Правярае адсутнасць элементаў

size

Вяртае колькасць элементаў

push_front

Устаўляе элемент у пачатак 

pop_front

Выдаляе першы элемент  

push_back

Устаўляе элемент у канец

pop_back

Выдаляе апошні элемент  

clear

Ачышчае дэк  

insert

Устаўляе элементы па ітэратары

erase

Выдаляе элементы па ітэратары