Дадатак да главы 1.1.

Некаторыя функцыі для работы з тыпам даных вектар

Функцыя

Дзеянне

v.size()

Вяртае колькасць элементаў

v.resize(n)

Змяняе колькасць элементаў у вектары, новае значэнне становіцца роўным n. Пры гэтым колькасць элементаў можа як паменшыцца, так і павялічыцца. Калі выклікаць у выглядзе v.resize(n, x), дзе x — значэнне, якое адпавядае тыпу элементаў у вектары, то пры павелічэнні колькасці элементаў дабаўляемыя значэнні будуць роўныя x.

v.clear()

Ачышчае вектар, колькасць элементаў становіцца роўнай 0

v.empty()

Вяртае true, калі вектар пусты, false — калі не пусты

v.push_back(x)

Дабаўляе ў канец вектара элемент x, выклікаецца з адным параметрам, тып якога супадае з тыпам элементаў вектара

v.pop_back()

Выдаляе апошні элемент вектара

v.erase(pos).

v.erase(first, last)

Выдаляе адзін элемент, pos — ітэратар, які паказвае на выдаляемы элемент;

выдаляе элементы ў дыяпазоне [first; last).

v.insert(pos, value)

v.insert(pos, value, count)

v.insert(pos, first, last)

Устаўляе value перад элементам, на які паказвае  pos;

устаўляе count копій значэння  value перад элементам, на які паказвае pos;

устаўляе элементы з дыяпазону  [first, last) перад элементам, на які паказвае  pos

v1.swap(v2)

Мяняе месцамі змесціва двух вектараў 

v.begin()

Вяртае ітэратар на першы элемент

v.end()

Вяртае ітэратар на элемент, наступны за апошнім

v.rbegin()

Вяртае адваротны ітэратар на першы элемент

v.rend()

Вяртае адваротны ітэратар на элемент, наступны за апошнім

v.front()

Дае доступ да першага элемента

v.back()

Дае доступ да апошняга элемента