Дадатак да главы 1.1.
Некаторыя функцыі для работы з тыпам даных вектар
Функцыя |
Дзеянне |
v.size() |
Вяртае колькасць элементаў |
v.resize(n) |
Змяняе колькасць элементаў у вектары, новае значэнне становіцца роўным n. Пры гэтым колькасць элементаў можа як паменшыцца, так і павялічыцца. Калі выклікаць у выглядзе v.resize(n, x), дзе x — значэнне, якое адпавядае тыпу элементаў у вектары, то пры павелічэнні колькасці элементаў дабаўляемыя значэнні будуць роўныя x. |
v.clear() |
Ачышчае вектар, колькасць элементаў становіцца роўнай 0 |
v.empty() |
Вяртае true, калі вектар пусты, false — калі не пусты |
v.push_back(x) |
Дабаўляе ў канец вектара элемент x, выклікаецца з адным параметрам, тып якога супадае з тыпам элементаў вектара |
v.pop_back() |
Выдаляе апошні элемент вектара |
v.erase(pos). v.erase(first, last) |
Выдаляе адзін элемент, pos — ітэратар, які паказвае на выдаляемы элемент; выдаляе элементы ў дыяпазоне [first; last). |
v.insert(pos, value) v.insert(pos, value, count) v.insert(pos, first, last) |
Устаўляе value перад элементам, на які паказвае pos; устаўляе count копій значэння value перад элементам, на які паказвае pos; устаўляе элементы з дыяпазону [first, last) перад элементам, на які паказвае pos |
v1.swap(v2) |
Мяняе месцамі змесціва двух вектараў |
v.begin() |
Вяртае ітэратар на першы элемент |
v.end() |
Вяртае ітэратар на элемент, наступны за апошнім |
v.rbegin() |
Вяртае адваротны ітэратар на першы элемент |
v.rend() |
Вяртае адваротны ітэратар на элемент, наступны за апошнім |
v.front() |
Дае доступ да першага элемента |
v.back() |
Дае доступ да апошняга элемента |