§ 15. Двухмерныя масівы
Практыкаванні
1. Сфарміраваць двухмерныя масівы з n радкоў і n слупкоў, якія выглядаюць наступным чынам:
1. | 2. | ||
3. | 4. |
2. Зададзены двухмерны масіў d з m радкоў і n слупкоў. Знайдзіце сумы тых элементаў з масіву, якія задавальняюць наступныя умовы.
- Рознасць нумара радка і нумара слупка роўна 1.
- Модуль рознасці нумара радка і нумара слупка роўны ліку x.
- Кратны ліку х.
- Размешчаны ніжэй за галоўную дыяганаль.
- Размешчаны вышэй за пабочную дыяганаль.
3. Зададзены двухмерны масіў d з m радкоў і n слупкоў. Вызначыць, ці ёсць у масіве хоць бы адзін элемент, які задавальняе ўмову. Калі так, то вывесці індэксы яго месцазнаходжання.
- Роўны пяці элемент.
- Элемент, які з’яўляецца адмоўным лікам.
- Элемент, які дзеліцца на 3 і на 5.
- Элемент, які пры дзяленні на 3 і на 5 дае няцотныя астачы.
4. Зададзены двухмерны масіў d з m радкоў і n слупкоў. Неабходна выканаць названыя дзеянні.
- Вывесці нумар радка, які змяшчае мінімальны элемент.
- Вывесці нумар слупка, які змяшчае максімальны элемент.
- Вывесці нумары ўсіх радкоў, у якіх ёсць элемент, роўны мінімальнаму.
- Вывесці нумары ўсіх слупкоў, у якіх ёсць элемент, роўны максімальнаму..
5. Зададзены двухмерны масіў d з m радкоў і n слупкоў. Ажыццявіць абмены.
- Слупкі 0 (m – 1), 1 (m – 2), ... (першы з апошнім, другі з перадапошнім...).
- Радкі 0 1, 1 2, ..., (m – 1) 0 (цыклічна ўніз на адзін).
- Слупкі 1 0, 2 1, ... 0 (n – 1) (цыклічна ўлева на адзін).
- Радкі 2 0, 3 1, 4 2, ... (цыклічна ўверх на два).
6. Зададзены двухмерны масіў d з m радкоў і n слупкоў. Выдаліць названыя элементы.
- Радкі, у якіх ёсць лікі, што з’яўляюцца поўнымі квадратамі.
- Радкі, нумары якіх з’яўляюцца ступенню двойкі.
- Слупкі з нумарамі, кратнымі тром.
- Слупкі, у якіх ёсць простыя лікі.