§ 15. Двухмерныя масівы

Практыкаванні

    

1. Сфарміраваць двухмерныя масівы з n радкоў і n слупкоў, якія выглядаюць наступным чынам:

1.  2. 
3.  4. 

2. Зададзены двухмерны масіў d з m радкоў і n слупкоў. Знайдзіце сумы тых элементаў з масіву, якія задавальняюць наступныя умовы.

    1. Рознасць нумара радка і нумара слупка роўна 1.
    2. Модуль рознасці нумара радка і нумара слупка роўны ліку x.
    3. Кратны ліку х.
    4. Размешчаны ніжэй за галоўную дыяганаль.
    5. Размешчаны вышэй за пабочную дыяганаль.

3. Зададзены двухмерны масіў d з m радкоў і n слупкоў. Вызначыць, ці ёсць у масіве хоць бы адзін элемент, які задавальняе ўмову. Калі так, то вывесці індэксы яго месцазнаходжання.

    1. Роўны пяці элемент.
    2. Элемент, які з’яўляецца адмоўным лікам.
    3. Элемент, які дзеліцца на 3 і на 5.
    4. Элемент, які пры дзяленні на 3 і на 5 дае няцотныя астачы.

4. Зададзены двухмерны масіў d з m радкоў і n слупкоў. Неабходна выканаць названыя дзеянні.

    1. Вывесці нумар радка, які змяшчае мінімальны элемент.
    2. Вывесці нумар слупка, які змяшчае максімальны элемент.
    3. Вывесці нумары ўсіх радкоў, у якіх ёсць элемент, роўны мінімальнаму.
    4. Вывесці нумары ўсіх слупкоў, у якіх ёсць элемент, роўны максімальнаму..

5. Зададзены двухмерны масіў d з m радкоў і n слупкоў. Ажыццявіць абмены.

    1. Слупкі 0 begin mathsize 18px style left right double arrow end style (m – 1), 1  begin mathsize 18px style left right double arrow end style (m – 2),  ... (першы з апошнім, другі з перадапошнім...).
    2. Радкі 0 begin mathsize 18px style rightwards double arrow end style 1, 1 begin mathsize 18px style rightwards double arrow end style 2, ..., (m – 1) begin mathsize 18px style rightwards double arrow end style 0 (цыклічна ўніз на адзін).
    3. Слупкі 1 begin mathsize 18px style rightwards double arrow end style 0, 2 begin mathsize 18px style rightwards double arrow end style 1, ... 0 begin mathsize 18px style rightwards double arrow end style (n – 1) (цыклічна ўлева на адзін).
    4. Радкі 2 begin mathsize 18px style rightwards double arrow end style 0, 3 begin mathsize 18px style rightwards double arrow end style 1, 4 begin mathsize 18px style rightwards double arrow end style 2, ... (цыклічна ўверх на два).

6. Зададзены двухмерны масіў d з m радкоў і n слупкоў. Выдаліць названыя элементы.

    1. Радкі, у якіх ёсць лікі, што з’яўляюцца поўнымі квадратамі.
    2. Радкі, нумары якіх з’яўляюцца ступенню двойкі.
    3. Слупкі з нумарамі, кратнымі тром.
    4. Слупкі, у якіх ёсць простыя лікі.