§ 14. Пераўтварэнне элементаў масіву

Практыкаванні

    

1. Ці можна ў прыкладзе 14.1 замяніць каманды пад № 1 камандамі пад № 2?

1.  if (a[i] > 0)

      a[i] = 2;

    if (a[i] < 0)

      a[i] += 5 ;

 

2.  if (a[i] < 0)

      a[i] += 5 ;

    if (a[i] > 0)

      a[i] = 2;

У якіх выпадках праграма будзе даваць няправільны вынік?

2. Зададзены аднамерны масіў. Пераўтварыце яго элементы па наступным правіле: з усіх дадатных элементаў адняць элемент з нумарам k, да ўсіх адмоўных дадаць уведзены лік x. Нулявыя элементы пакіньце без змянення.

3. Зададзены аднамерны масіў з цотнай колькасці элементаў. Памяняйце месцамі яго «паловы»: 1 2 3 4 5 6 → 4 5 6 1 2 3.

4. У масіве запісана інфармацыя пра навучэнцаў класа (прозвішча і імя). З класа выбылі два навучэнцы. Вядомыя нумары гэтых навучэнцаў. Выключыце іх даныя з масіву.

5. Перастаўце першы элемент масіву на апошняе месца, другі — на першае, трэці — на другое і г. д. 1 2 3 4 5 6 → 6 5 4 3 2 1.

6. Выканайце цыклічныя зрухі элементаў у масіве.

1. На два элементы ўправа 1 2 3 4 5 6 → 5 6 1 2 3 4.
2. На два элементы ўлева 1 2 3 4 5 6 → 3 4 5 6 1 2.
3. На k элементаў управа. Лік k уводзіцца.
4. На k элементаў улева. Лік k уводзіцца.

7. Разбіць элементы масіву на групы по 4. У кожнай чацвёрцы выканаць цыклічны зрух улева на 1. Першы на 4-е месца. Калі колькасць элементаў у масіве не кратная 4, то для апошняй групы зрух ажыццяўляецца для той колькасці элементаў, якая засталася.

8. Выдаліць з масіву ўсе адмоўныя элементы. Вывесці пераўтвораны масіў.

9. Выдаліць з масіву ўсе элементы, якія з’яўляюцца поўнымі квадратамі (напрыклад, 9, 25, 64).

10. Выдаліць з масіву ўсе элементы, якія з’яўляюцца ступенню 2.

11. Зададзены лінейны масіў, элементамі якога з’яўляюцца словы. Выдаліце з яго названыя словы.

1. Словы, якія пачынаюцца на зычную літару.
2. Словы, у якіх менш за 5 зычных.
3. Словы, якія з’яўляюцца паліндромамі.

12. Уставіць элемент x у пазіцыю x. Калі x ≤ 0 або x ≥ n, уставіць яго на першае або апошняе месца адпаведна.

13. Прачытайце лікі з файла ў масіў. Калі два суседнія лікі маюць розныя знакі (адзін дадатны, а другі адмоўны), устаўце паміж імі лік 0. Запішыце атрыманы масіў у файл.