§ 14. Пераўтварэнне элементаў масіву

14.1. Асноўныя задачы

Сярод задач пераўтварэння элементаў масіву можна вылучыць задачы наступных тыпаў:

1. Змяненне элементаў масіву ў залежнасці ад умоў.
2. Абмен месцамі элементаў у масіве.
3. Выдаленне элемента з масіву.
4. Устаўка элемента ў масіў.

Разгледзім падрабязней кожную з задач.

Некаторыя з задач пераўтварэння масіваў сустракаюцца вельмі часта. Таму ў клас vector былі дабаўлены функцыі, якія дазваляюць ператвараць масівы.

Шмат якія з функцый для пераўтварэння вектараў аналагічныя функцыям пераўтварэння радкоў як па сінтаксісе, так і выконваемым дзеянні. Спіс функцый можна паглядзець у Дадатку да главы 1.