§ 14. Пераўтварэнне элементаў масіву

14.2. Змяненне элементаў масіву ў залежнасці ад умоў

Прыклад 14.1. Зададзены аднамерны масіў цэлых лікаў. Пераўтварыць яго элементы па наступным правіле: дадатныя элементы замяніць значэннем 2, а адмоўныя — павялічыць на 5.

Этапы выканання задання

I. Зыходныя даныя: аднамерны масіў а, колькасць элементаў n.

II. Вынік: пераўтвораны масіў a.

III. Алгарытм рашэння задачы.

1. Увод зыходных даных.
2. У цыкле правяраем бягучы элемент. Калі ён дадатны, то замяняем яго на 2. Калі адмоўны, то прыбаўляем да яго 5. Важна памятаць, што адмаўленнем умовы «элемент дадатны» з’яўляецца ўмова «элемент не дадатны», што мае на ўвазе магчымасць роўнасці элемента 0 (нулі не змяняюцца). Таму патрэбны два аператары галінавання для праверкі ўмовы задачы.
3. Вывад выніку.

IV. Апісанне пераменных: n – int, а – vector <int>.

Прыклад 14.1.

V. Праграма:

#include <iostream>

#include <vector>

 

using namespace std;

 

int main()

{

  int n;

  cout << "n = ";

  cin >> n;

  vector <int> a(n);

  for (int i = 0; i < n; i++)

    cin >> a[i];

  for (int i = 0; i < n; i++){

    if (a[i] > 0)

      a[i] = 2;

    if (a[i] < 0)

      a[i] += 5 ;

  }

  for (int i = 0; i < n; i++)

    cout << a[i] << " ";

  cout << endl;

  return 0;

}

VI. Тэсціраванне.

VII. Аналіз вынікаў. Элементы 3 і 5 заменены на 2, элементы —2 і —1 павялічаны на 5, элемент 0 застаўся нязменным, што адпавядае ўмове задачы..