§ 6. Выкарыстанне асноўных алгарытмічных канструкцый для рашэння задач

6.5. Пабудова табліцы значэнняў функцыі

Прыклад 6.17. Вывесці на экран табліцу значэнняў функцыі y = x2sinx. Колькасць значэнняў уводзіцца. Пачатковае значэнне x = –3, значэнні аргумента выводзяцца з крокам h = 0.5.

Этапы выканання задання

I. Зыходныя данныя: k (колькасць пунктаў).

II. Вынік: k значэнняў аргумента і адпаведных ім значэнняў функцыі.

III. Алгарытм рашэння задачы.

1. Увод ліку k
2. Для атрымання табліцы трэба ў цыкле вылічваць і выводзіць значэнне аргумента і адпаведнае яму значэнне функцыі.

2.1. Пачатковае значэнне аргумента x = –3. Для атрымання чарговага значэння аргумента трэба да бягучага значэння прыбавіць крок h
2.2. Значэнне функцыі вылічваецца па формуле y = x2sinx
2.3. Атрыманыя значэнні выводзяцца на экран. Каб значэнні выводзіліся строга адно пад адным, трэба задаць фармат вываду ліку. Каманды, якія кіруюць фарматным вывадам, захоўваюцца ў бібліятэцы iomanip. З камандамі бібліятэкі можна пазнаёміцца ў Дадатку да главы 1.

3. Паколькі колькасць пунктаў вядомая, выкарыстаем цыкл  for.

IV. Апісанне пераменных: k – int, x, y, h – double.

Прыклад 6.17.

V. Праграма:

#include<iostream>

#include<cmath>

#include<iomanip>

 

using namespace std;

 

int main()

{

  int k;

  cout << "k = ";

  cin >> k;

  double h = 0.5;

  double x = -3.;

  ///фіксаваць колькасць лічбаў

  cout << fixed;

  for (int n = 1; n <= k; n++) {

    double y = x * x * sin(x);

    ///памер поля для вываду

    cout.width(5);

    ///колькасць лічбаў пасля коскі

    cout.precision(1);

    cout << x;

    cout.width(10);

    cout.precision(3);

    cout << y << endl;

    x += h;

  }

  return 0;

}

VI. Тэсціраванне.