§ 6. Выкарыстанне асноўных алгарытмічных канструкцый для рашэння задач
6.3. Вылічэнне значэння фактарыяла ліку
Фактарыялам ліку n называюць паслядоўны здабытак натуральных лікаў, не большых за n: n! = 1 · 2 · 3 · ... · n. Роўнасць 0! = 1 звычайна прымаюць у якасці пагаднення. Прымер 6.14. Напісаць праграму, якая па ўведзеным натуральным значэнні n атрымлівае n!. Этапы выканання задання. I. Для вылічэння : число n. II. Вынік: f (значэнне n!). III. Алгарытм рашэння задачы. 1. Ввод числа n. n! =(n – 1)! · n. 3. Для вылічэння здабытку можна выкарыстаць цыкл for. Пачатковае значэнне пераменнай f роўна 1. |
Назва фактарыял паходзіць ад лацінскага factorialis — які дзейнічае, выконвае, памнажае. У 1808 г. французскі матэматык Крысціян Крамп прапанаваў кампактнае абазначэнне (вымаўляецца «эн фактарыя'л»). Фактарыялы ўсіх лікаў складаюць паслядоўнасць A000142 у OEIS. |