§ 3. Асноўныя алгарытмічныя канструкцыі

Упражнения

 

1. Сфармулюйце і рэалізуйце адваротныя ўмовы для прыкладу 3.2. Для ўсіх выпадкаў, для якіх у зыходнай задачы ўводзілася true, трэба было б вывесці false і, наадварот, для ўсіх выпадкаў, у якіх у зыходнай задачы атрымлівалася false, атрымаць true.

2. Вызначыце, што робяць наступныя праграмы, і дапоўніце каманду вываду

1. #include <iostream>

 

using namespace std;

 

int main()

{

  setlocale(0,"");

  int x;

  cout << "x = ";

  cin >> x;

  bool a = x % 10 == 0;

  cout << boolalpha;

  cout << "Лік… – " << a;

  return 0;

  }

2. #include <iostream>

 

using namespace std;

 

int main()

{

  setlocale(0,"");

  int x;

  cout << "x = ";

  cin >> x;

  bool a = x > 10 && x < 100;

  cout << boolalpha;

  cout << "Лік... – " << a;

  return 0;

}

3. Напішыце праграму, якая выведзе на экран значэнне true або false у залежнасці ад таго, ці з’яўляецца ўведзены лік x дадатным.

4. Зададзены дадатны лік x — узрост чалавека ў гадах. Вызначыце, паўналетні гэты чалавек (x ≥ 18) ці не. Напішыце праграму, якая выведзе на экран true або false.

5. Напішыце праграму, якая выведзе на экран значэнне true або false ў залежнасці ад таго, ці з’яўляецца ўведзены лік x чатырохзначным ці не.

6⃰. Зададзены два дадатны лікі x і y. Вызначыце, ці праўда, што першы лік меншы за другі і хоць бы адзін з іх няцотны. Напішыце праграму, якая выведзе на экран true або false.

7. Зададзены каардынаты пункта (x, y). Праверыць, ці правільна, што пункт належыць першаму квадранту каардынатнай плоскасці. Напішыце праграму, якая выведзе на экран true або false.

8. Зададзены каардынаты пункта (x, y). Праверыць, ці правільна, што пункт ляжыць унутры круга радыусам 5 з цэнтрам у пачатку каардынат. Напішыце праграму, якая выведзе на экран true або false.