§ 2. Арганізацыя вылічэнняў

Практыкаванні

 

1. Адкажыце на пытанні для прыкладу2.12.

  1. Чаму ў праграме выкарыстаны тып  long long, а не тып int?
  2. Увядзіце значэнне 123. Чаму атрымалі адмоўны вынік?
  3. Для якога найбольшага ліку праграма выдае правільны адказ?
  4. Што можна змяніць у праграме, каб не атрымаць адмоўныя значэнні?

2. Дадзены x, y. Напішыце праграму для вылічэння значэння арыфметычнага выразу.

1. begin mathsize 14px style straight b space equals space fraction numerator c o s straight pi x cubed minus s i n straight pi y squared over denominator fourth root of s i n straight pi z space plus space c o s straight pi y end root end fraction end style       2. begin mathsize 14px style b space equals space fraction numerator sin space pi x squared space plus sin space pi y squared space over denominator z cubed space minus space 1.5 space y end fraction end style       3. begin mathsize 14px style a space equals space fraction numerator square root of open vertical bar x close vertical bar space minus 1 end root space minus space square root of x over denominator 1 space plus space begin display style x squared over 2 end style space plus space begin display style y squared over 4 end style end fraction end style

3. Напішыце праграму для рашэння геаметрычнай задачы.

1. Знайсці даўжыню акружнасці і плошчу круга зададзенага радыуса. Значэнне ліку π можна вылічыць з роўнасці: pi space equals space arccos left parenthesis negative 1 right parenthesis.  
2. Раўнабедраны трохвугольнік зададзены даўжынямі асновы і вышыні. Знайсці яго плошчу і даўжыню бакавой стараны.
3. Вылічыць плошчу кольца, унутраны радыус якога роўны R1, а знешні  R2
4. Трохвугольнік зададзены велічынямі сваіх вуглоў і радыусам апісанай акружнасці. Знайсці стораны трохвугольніка.

4. Напішыце праграму для рашэння фізічнай задачы.

1. Аўтамабіль праходзіць першую частку шляху даўжынёй S1 км за t1 мін, участак шляху даўжынёй S2 км за t2 мін і, нарэшце, участак даўжынёй S3 км за t3 мін. Знайдзіце сярэднюю скорасць аўтамабіля, адлюстраваную ў км/г.
2. Вызначыце паскарэнне, выкліканае сілай прыцягнення, на вышыні h = kRЗ ад паверхні Зямлі (значэнне k уводзіцца), калі на паверхні Зямлі яго модуль g = 9, 81 м / с2.

5. Напішыце праграму для рашэння хімічнай задачы.

1. У арганізме чалавека на долю атамаў кіслароду прыпадае 65 % ад масы цела. Знайдзіце масу атамаў кіслароду для сваёй масы цела.
2⃰. Маса аднаго атама кіслароду 26.56 ∙ 10−27 (гэты лік у праграме на мове C++ запісваецца так: 26.56E–27, літара E — англійская). Вызначыце, колькі атамаў кіслароду змяшчаецца ў вашым целе.

6. Напішыце праграмы для рашэння задач. Выкарыстоўвайце аперацыі / и %.

1. Зададзены двухзначны лік. Знайдзіце сярэдняе арыфметычнае лічбаў ліку. 
2. Зададзены трохзначны лік. Знайдзіце суму лічбаў ліку. 
3. Дадзена маса ў грамах. Перавядзіце яе ў кілаграмы і грамы. 
4. Плошча ўчастка вымяраецца ў арах. Знайдзіце колькасць поўных км2
5. З пачатку месяца прайшло m мін. Вызначыць, якое зараз чысло і колькі зараз часу (у гадзінах і мінутах).

7⃰. Для старарускай сістэмы вагі вядомыя наступныя суадносіны:

1 беркавец = 10 пудоў = 400 фунтаў = 38 400 залатнікоў

Напішыце праграму, якая пераводзіць масу, зададзеную ў залатніках, у фунты, пуды і беркаўцы.

8. Напісаць праграму, якая вызначыць f — вугал (у градусах) паміж становішчам гадзіннікавай стрэлкі ў пачатку сутак і яе становішчам у h г m мін (0 ≤ < 12, 0 ≤ < 60).

9. Ад пачатку сутак прайшло h поўных гадзін (0 ≤ < 12). Вядома, што зараз паміж гадзіннікавай і мінутнай стрэлкамі вугал у f градусаў (0 ≤ < 360, f — цэлы лік). Колькі зараз можа быць мінут?

10. Напішыце праграмы для рашэння задач.

1. Дадзены цэлы лік а. Не карыстаючыся ніякімі іншымі арыфметычнымі дзеяннямі, акрамя множання, атрымаць а9 за чатыры аперацыі. 
2. Дадзены цэлы лік а. Не карыстаючыся ніякімі іншымі арыфметычнымі дзеяннямі, акрамя множання, атрымаць а2, а5 і а17 за шэсць аперацый. 
3. Дадзены цэлы лік а. Не карыстаючыся ніякімі іншымі арыфметычнымі дзеяннямі, акрамя множання, атрымаць а15 за пяць аперацый.
4. Дадзены рэчыўны лік х. Не карыстаючыся ніякімі іншымі арыфметычнымі дзеяннямі, акрамя складання, аднімання і множання, вылічыць 2х4 – 3х3 + 4х2 – 5х + 6. Дазваляецца выкарыстоўваць не больш за 4 множанні і не больш за 4 складанні і адніманні.