§ 2. Арганізацыя вылічэнняў

2.1. Выкарыстанне матэматычных функцый

 

Пры вылічэннях часта выкарыстоўваюцца розныя матэматычныя функцыі (прыклад 2.1). Гэтыя функцыі рэалізаваны як убудаваныя дапаможныя алгарытмы і захоўваюцца ў бібліятэцы cmath. Для падключэння гэтай бібліятэкі выкарыстоўваюць каманду #include <cmath>.

Аргументы функцый заўсёды запісваюцца ў дужках. Некаторыя з функцый прыведзены ў табліцы:

Запіс на С++ Апісанне
abs(x) Знаходзіць модуль ліку x
sqrt(x) Знаходзіць корань квадратны з ліку x. Вынік — лік рэчыўнага тыпу
cbrt(x) Знаходзіць корань кубічны з ліку x. Вынік — лік рэчыўнага тыпу
ceil(x) Знаходзіць найбліжэйшы цэлы лік, не меншы, чым значэнне  x
floor(x) Знаходзіць найбліжэйшы цэлы лік, не большы, чым значэнне x
sin(x) Вылічвае сінус ліку x. Лік x задаецца ў радыянах
cos(x) Вылічвае косінус ліку x. Лік x задаецца ў радыянах

 

(Іншыя функцыі можна паглядзець у Дадатку да главы 1.)

Аргументам функцыі можа быць лік, пераменная, выраз ці іншая функцыя:

ceil(10*sin(x)), sqrt(abs(-16)).

У прыкладзе 2.1 выкарыстоўваюцца матэматычныя функцыі для вылічэння модуля, квадратнага кораня і сінуса.

Прыклад 2.1. Зададзены значэнні пераменных x і y. Вылічыць значэнне выразу:

b space equals space fraction numerator square root of x space plus space 4 over denominator open vertical bar y close vertical bar minus space 2 end fraction sin x

Этапы выканання задання

I. Зыходныя даныя: пераменныя x, y.

II. Вынік: пераменная  b.

III. Алгарытм рашэння задачы.

1. Увод зыходных даных.
2. Вылічэнне па формуле.
3. Вывад выніку.

IV. Апісанне пераменных: x, y, b — double.

V. Праграма:

#include <iostream>

#include <cmath>

 

using namespace std;

 

int main()

{

  double x, y;

  cout << "vvedi x, y" << endl;

  cin >> x >> y;

  double b = (sqrt(x) + 4) / 
      
(abs(y) - 2) * sin(x);

  cout << "b=" << b << endl;

  return 0;

}

VI. Тэсціраванне праграмы. Запусціць праграму і ўвесці значэнні x = 13, y = 7.7.

Вынік:

VI. Правільнасць вылічэнняў можна праверыць на калькулятары.