§ 2. Арганізацыя вылічэнняў
2.2. Рашэнне задач
Прыклад 2.2. Напішыце праграму для рашэння геаметрычнай задачы. Зададзены квадрат з даўжынёй стараны a. Знайсці яго плошчу і даўжыню дыяганалі. Этапы выканання задання I. Зыходныя даныя: пераменная (даўжыня стараны). II. Вынік: пераменныя S (плошча) і d (даўжыня дыяганалі). III. Алгарытм рашэння задачы. 1. Увод зыходных даных. IV. Апісанне пераменных: a, s, d — double. Прыклад 2.3. Напішыце праграму для рашэння фізічнай задачы. Хлопчык, які стаіць на беразе, кідае ў возера каменьчык. Пункт кідання знаходзіцца на вышыні h над паверхняй вады. Пачатковая скорасць каменьчыка v0 накіравана гарызантальна. Каменьчык падае ў ваду на адлегласці l ад берага. Вызначыце модуль пачатковай скорасці каменьчыка і модуль скорасці, з якой ён увайшоў у ваду. Этапы выканання задання I. Зыходныя даныя: пераменныя h і l (вышыня над паверхняй вады і адлегласць ад берага). II. Вынік: пераменныя v0 і v (пачатковая скорасць і скорасць, з якой каменьчык увайшоў у ваду). III. Алгарытм рашэння задачы. 1. Увод зыходных даных. 2. Каменьчык удзельнічае адначасова ў двух рухах: раўнамерным са скорасцю v0 па гарызанталі і роўнапаскораным без пачатковай скорасці па вертыкалі. У канцы палёту праекцыі хуткасці і каардынаты каменьчыка будуць: vx = v0; t; vy = gt; . Тады. 3. Пачатковая скорасць вылічваецца па формуле Значэнне скорасці, з якой каменьчык увайшоў у ваду, можна вылічыць па формуле . 4. Вывад выніку. IV. Апісанне пераменных: h, l, g, t, vy, v0, v — double. Пры напісанні праграм зввяртайце ўвагу на фармаціраванне тэксту праграмы (прыклад 2.4). 1. У першай пазіцыі на экране пішуць толькі каманды #include <iostream>, #include <cmath>, using namespace std;, int main() ставяць фігурныя дужкі, а астатнія каманды пішуць са зрухам на 2—4 пазіцыі ўправа. 2. Калі ў праграме некалькі частак, то іх можна аддзяліць адна ад адной пустым радком. Для аўтаматычнага фармаціравання кода можна выкарыстаць каманду Format use AStyle з кантэкставага меню рабочай вобласці (пыклад 2.5). |
Прыклад 2.2. V. Праграма:
VI. Тэсціраванне праграмы. Увядзіце значэнне a = 2. Вынік: Праверыць правільнасць вылічэнняў можна на калькулятары. Прыклад 2.3. V. Праграма:
VI. Тэсціраванне праграмы: Запусціце праграму і ўвядзіце значэнні h = 1.8 і l = 4.8. Результат должен быть следующим: Праверыць правільнасць вылічэнняў можна на калькулятары. У праграме можна выкарыстоўваць каментарыі — тэкст, які не аналізуецца пры запуску праграмы на выкананне. Тэкст пасля сімвалаў // лічыцца каментарыем і вылучаецца шэрым колерам. У каментарыях зручна запісваць умову задачы і тлумачэнні да каманд. Калі для каментарыяў выкарыстоўваць сімвалы ///, то яны вылучаюцца больш ярка. Зрабіць вылучаны блок каментарыем можна з дапамогай Crtl+Shift+C, зняць каментарый — Crtl+Shift+X, |