*§ 21-1. Філасофія

Філасофскія падыходы. Філасофія можа зыходзіць з адзінства сусвету; такая пазіцыя называецца манізмам (ад ст.-грэч. μόνος — адзін, адзіны), паколькі ўся разнастайнасць навакольнага свету зводзіцца да адзінай асновы. Існуюць і такія філасофскія вучэнні, згодна з якімі існуе некалькі асноў быцця, якія не зводзяцца адна да адной, — такая пазіцыя называецца плюралізмам (ад лац. pluralis — множны). Разнавіднасцю плюралізму з’яўляецца дуалізм (ад лац. dualis — дваісты) — вучэнне, якое мае на ўвазе, што існуюць дзве асновы сусвету.

Ідэалізм Матэрыялізм

Ідэалізм (фр. idéalisme, праз лац. idealis ад ст.-грэч. ἰδέα — ідэя) — светапогляд, у аснове якога ляжыць сцвярджэнне аб першаснасці ідэі ў дачыненні да матэрыі ў пытанні быцця.

Вылучаюцца дзве асноўныя разнавіднасці ідэалізму: аб’ектыўны ідэалізм і суб’ектыўны ідэалізм.

У аб’ектыўным ідэалізме ў якасці першаасновы свету звычайна разглядаецца ўсеагульны духоўны пачатак («ідэя», «сусветны розум» і г. д.).

Суб’ектыўны ідэалізм адмаўляе існаванне незалежнай ад волі і свядомасці суб’екта рэальнасці.

Радыкальнай формай суб’ектыўнага ідэалізму з’яўляецца саліпсізм, у якім рэальным прызнаецца толькі суб’ект успрымання, а ўсё астатняе абвяшчаецца існуючым толькі ў яго свядомасці

Матэрыялізм (лац. materialis — рэчавы) — светапогляд, у адпаведнасці з якім матэрыя як аб’ектыўная рэальнасць з’яўляецца першасным пачаткам у сферы быцця, а ідэальнае (паняцці, воля, свядомасць) — другасным (вынікам). Матэрыялізм свярджае існаванне адзінай «абсалютнай» субстанцыі быцця — матэрыі; усе сутнасці ўтвораны матэрыяй, а ідэальныя з’явы (у тым ліку свядомасць) з’яўляюцца працэсамі ўзаемадзеяння матэрыяльных сутнасцей. Законы матэрыяльнага свету распаўсюджваюцца на ўвесь свет, у тым ліку на грамадства і чалавека
icon-task
Якога чалавека называюць матэрыялістам, а якога — ідэалістам? Параўнайце звычнае і філасофскае разуменне гэтых азначэнняў.
img
icon-task
Паглядзіце серыю пад назвай «Творца» анімацыйнага серыяла «Смяшарыкі» і вызначце, ідэі якога філасофскага вучэння ў ім прадстаўлены.